23 сакавіка 2025
У Магілёве рэалізуецца ўнікальны інклюзіўны праект «Кранальная зала» – мабільная інфармацыйна-асветніцкая арт-пляцоўка культурна-эстэтычнага выхавання для невідушчых і са слабым зрокам.
Праект адкрывае новыя гарызонты для людзей з інваліднасцю па зроку, даючы ім магчымасць дакрануцца да культуры і гісторыі архітэктурнай спадчыны Беларусі і зразумець, як яны выглядаюць у рэальнасці.
Інфармацыя аб аб’ектах прадстаўлена ў выглядзе аўдыёэкскурсій у агучаным і друкаваным фарматах, у тым ліку з выкарыстаннем узбуйненага і рэльефна-кропкавага шрыфтоў, 3D-мадэляў экспанатаў, а таксама спецыяльных выданняў са шрыфтам Брайля. У цяперашні момант распрацаваны 3D-мадэлі Магілёўскай ратушы, Холмскай брамы, Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», Полацкага Сафійскага сабора, Мірскага замка, Манумента Перамогі ў Мінску, капліцы на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле», скульптуры «Непакорны чалавек», Мемарыяльнага комплексу «Хатынь», Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Азнаёміцца з аўдыёэкскурсіямі можна на YouTube канале Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ».
Праца над праектам будзе працягнута. Плануецца пашырэнне шэрагу макетаў і правядзенне выязных экскурсій у рэгіёны Магілёўскай вобласці і іншыя гарады Беларусі. У планах праекта і выданне кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў шрыфтам Брайля, што дазволіць невідушчым і са слабым зрокам чытачам стаць паўнацэннымі ўдзельнікамі літаратурнага працэсу. Таксама плануецца выпусціць зборнік вершаў уласнага сачынення людзей з інваліднасцю па зроку.
Праект рэалізуецца Дзіцячай бібліятэкай-філіяла №2 г. Магілёва ў партнёрстве з Магілёўскай абласной арганізацыяй ГА «БелТІЗ», КК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва», Беларуска-расійскім універсітэтам.
Рэалізацыя праекта «Кранальная зала» садзейнічае цэласнаму ўспрыманню навакольнага свету людзьмі з інваліднасцю па зроку і робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 10 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА