У Мінскай вобласці абмеркавалі пытанні павышэння якасці паслуг у дамах-інтэрнатах - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінскай вобласці абмеркавалі пытанні павышэння якасці паслуг у дамах-інтэрнатах

13 жніўня 2022

10 жніўня 2022 года ў ДУ «Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» прайшоў абласны круглы стол «Актуальныя пытанні арганізацыі работы стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання па павышэнні якасці аказання паслуг пражываючым».

Круглы стол арганізаваны для дырэктараў і спецыялістаў дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці. Удзельнікі абмеркавалі пытанні паляпшэння ўмоў пражывання, укаранення сучасных метадаў работы, падрыхтоўку пражываючых, якія маюць рэабілітацыйны патэнцыял, да самастойнага жыцця і інш.

На сённяшні дзень у Беларусі працуюць 92 дамы-інтэрнаты, з іх 55 – псіханеўралагічнага профілю, у якіх пражываюць 19 тыс. грамадзян.

Функцыянаванне дамоў-інтэрнатаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб арганізацыі працы ў дамах-інтэрнатах можна азнаёміцца па спасылцы: https://mintrud.gov.by/ru/news-ru/view/v-minskoj-oblasti-obsudili-voprosy-povyshenija-kachestva-sotsuslug-v-domax-internatax-5805-2022/.

КАРТА САЙТА