22 красавіка 2024
У Мінскім раёне ў жылым комплексе «Зялёная гавань» з’явілася алея будучыні «Парку тысячы раслін». Высаджаныя дрэвы будуць штогод выдзяляць у атмасферу да 16,5 тоны кіслароду і паглынаць вуглякіслы газ да 3 тон.
Эка-ініцыятыва «Парк тысячы раслін» рэалізуецца А-100 Дэвелапмент і ТАА «АЎТАІДЭЯ» у рамках ESG стратэгіі. Канцэпцыя распрацавана англійскімі, шведскімі і беларускімі архітэктарамі. Забудова акуратна ўпісана ў прыроднае асяроддзе: дарогі, бульвары і алеі праходзяць сярод лесу.
На сённяшні дзень Парк уключаецца 138 дрэў: маладыя елкі, хвоі, бярозы, клёны і рабіны. У найбліжэйшыя месяцы будуць прадоўжаны работы па фарміраванні парку. Адкрыццё аб’екта запланавана на канец 2024 года.
Таксама ў «Зялёнай гавані» развіваецца інфраструктура для электрамабіляў. У жылых кварталах і на стаянках плануецца ўстанавіць 140 электразарадных станцый – на іх будзе прыпадаць больш за 20% месцаў для электрамабіляў.
Рэалізацыя эка-ініцыятывы «Парк тысячы раслін» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 11, 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб парку можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА