У Мінску прайшла выніковая калегія органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску прайшла выніковая калегія органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне

10 лютага 2024

7 лютага 2024 года ў Мінску прайшла падагульняючая калегія Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны вынікі работы Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за 2023 год і задачы на 2024 год, а таксама пытанні занятасці насельніцтва, зніжэння ўзроўню вытворчага траўматызму, развіцця сістэмы сацыяльнага абслугоўвання і інш.

У 2023 годзе ў Мінску забяспечаны рост колькасці грамадзян, якія атрымліваюць сацыяльныя паслугі ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на 10%, адзначана зніжэнне смяротнага траўматызму і агульнай колькасці траўміраваных на вытворчасці. Распрацаваны План дадатковых мерапрыемстваў па зніжэнні ўзроўню вытворчага траўматызму на 2024 год. Дакументам прадугледжана правядзенне тыдняў нулявога траўматызму, месячнікаў бяспечнай працы ў будаўніцтве, прамысловасці і ў арганізацыях, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці г. Мінска.

Развіццё сістэмы сацыяльнага абслугоўвання, арганізацыя бяспечных умоў працы, садзейнічанне занятасці насельніцтва ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб калегіі можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА