13 студзеня 2026
У г. Мінску вядзецца маштабная праца па стварэнню камфортнага гарадскога асяроддзя: мантаж платформ і пандусаў, кладка тактыльнай пліткі і іншых элементаў, якія забяспечваюць людзям з інваліднасцю і пажылым грамадзянам бесперашкодны доступ ад кватэры да вуліцы.
У 2025 годзе ў г. Мінску створана 62 новыя аб’екты безбар’ернага асяроддзя, устаноўлена 40 спецыяльных пад’ёмных платформ у пад’ездах і 20 пандусаў, добраўпарадкавана 76 новых машынамесцаў для стаянкі транспарту людзей з інваліднасцю, абноўлена разметка на 125 парковачных месцах, а таксама ўсталявана 1099 метраў паніжанага бардзюра ў дварах для бяспечнага з’езду з тратуараў.
Стварэнне безбар’ернага асяроддзя ўносіць важны ўнесак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.
.
Крыніца інфармацыі
КАРТА САЙТА