У Мінску ўсталююць 50 кантэйнераў для збору адзення і абутку - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску ўсталююць 50 кантэйнераў для збору адзення і абутку

2 кастрычніка 2026

З кастрычніка 2026 года ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» пачне рэалізацыю праекта па ўстаноўцы спецыяльных кантэйнераў для збору непатрэбнага адзення і абутку.

Жыхары сталіцы змогуць здаваць тэкстыльныя вырабы, абутак і іншыя рэчы ў спецыяльныя кантэйнеры. Сабраны тэкстыль будзе праходзіць сартаванне і накіроўвацца на паўторнае выкарыстанне або перапрацоўку.

На першым этапе праекта плануецца ўстанавіць 50 кантэйнераў у Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах горада Мінска.

Рэалізацыя ініцыятывы дасць магчымасць скараціць аб’ёмы тэкстыльных адходаў, знізіць нагрузку на навакольнае асяроддзе, павысіць эфектыўнасць выкарыстання рэсурсаў, а таксама ўнясе ўнёсака у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 11, 12 і іншых МУР.


Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА