У рэгіёнах Беларусі прайшлі мерапрыемствы Тыдня прадпрымальніцтва - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У рэгіёнах Беларусі прайшлі мерапрыемствы Тыдня прадпрымальніцтва

7 мая 2021

З 19 па 25 красавіка 2021 г. пры падтрымцы Урада ў Беларусі прайшоў VI Тыдзень прадпрымальніцтва. Правядзенне тыдняў прадпрымальніцтва ўключанае ў Дзяржаўную праграму развіцця малога і сярэдняга бізнэсу на 2021-2025 гады.

VI Тыдзень прадпрымальніцтва стаў пляцоўкай для дыялогу шырокага кола зацікаўленых па актуальных пытаннях беларускага бізнесу. У рамках VI Тыдня прадпрымальніцтва прайшло 150 мерапрыемстваў па ўсёй краіне, у тым ліку акцыя «Дэманструем свой бізнэс», прадстаўленне вынікаў Індэкса дзелавога аптымізму, трэці Рэспубліканскі дзелавы Форум «развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Стратэгія. Прыярытэты. Перспектывы кансалідацыі» і ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнэсу Беларусі-2020».

З вынікамі конкурсу і іншымі вынікамі VI Тыдня прадпрымальніцтва можна азнаёміцца на сайце «Эканамічнай газеты».

Развіццё прадпрымальніцтва спрыяе дасягненню Мэт устойлівага развіцця 8 «Годная праца і эканамічны рост», 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура», 12 «Адказнае спажыванне і вытворчасць» і іншых.

КАРТА САЙТА