У Віцебску падвялі вынікі праекту «Брэнд прадпрымальніка – справа асабістая, карысць агульная» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Віцебску падвялі вынікі праекту «Брэнд прадпрымальніка – справа асабістая, карысць агульная»

6 лютага 2023

2 лютага 2023 года адбылося падвядзенне вынікаў навучальнага бізнес-праекта «Брэнд прадпрымальніка – справа асабістая, карысць агульная».

Праект рэалізоўваўся з 4 кастрычніка 2022 года па 20 студзеня 2023 года ў рамках дзяржаўнай стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Беларусь – краіна паспяховага прадпрымальніцтва» з мэтай стымулявання дзелавой ініцыятывы грамадзян, паляпшэння асяроддзя для росту прадпрымальніцкай актыўнасці, а таксама павышэння прадпрымальніцкіх навыкаў.

Усяго для ўдзелу ў праекце паступіла больш за 100 заявак, з якіх 15 сталі фіналістамі. Маладыя бізнесмены, сярод якіх прадпрымальнікі з самых розных сфер дзейнасці – аграэкатурызм, дызайн, бухгалтарскія паслугі, арэнда транспарту, маркетынг, прыгажосць і эстэтыка, фота- і відэаздымка, арганізацыя свят, будаўніцтва, мастацтва, рамесніцтва і інш., – атрымалі канкрэтныя рэкамендацыі па прасоўванні іміджу прадпрымальніка, наладжванні дзелавога супрацоўніцтва і іншыя навыкі развіцця ўласнага бізнесу на сучасным рынку.

Развіццё бізнес-ініцыятыў грамадзян ва ўсіх рэгіёнах краіны ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 8 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА