У Віцебску прайшоў форум «Дзяржава і бізнес: партнёрства для ўстойлівага развіцця» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Віцебску прайшоў форум «Дзяржава і бізнес: партнёрства для ўстойлівага развіцця»

21 лістапада 2024

20 лістапада 2024г. у рамках Беларускага тыдня прадпрымальніцтва ў Віцебску прайшоў бізнес-форум «Дзяржава і бізнес: партнёрства для ўстойлівага развіцця».

Удзельнікамі форуму сталі прадстаўнікі абласных і мясцовых органаў улады, бізнес асяроддзя, банкаўскай сферы, устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскага рэгіёна, Беларускага саюза жанчын.

Бізнес-форум з’яўляўся пляцоўкай для абмену вопытам па такіх напрамках як узаемадзеянне бізнесу і дзяржавы для дасягнення Мэт устойлівага развіцця, павышэнне эфектыўнасці рэгіянальнага бізнесу, паспяховыя практыкі і перспектывы бізнесу ў рэгіёнах, перспектывы развіцця кааперацыі і кластарных ініцыятыў, сацыяльнае прадпрымальніцтва як эфектыўная бізнес-мадэль для развіцця рэгіёнаў.

Мерапрыемствы форуму ўключалі выставачныя экспазіцыі, трэнінгі, дзелавыя перагаворы, работу бізнес-секцый, узнагароджанне суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу Віцебскай вобласці, пленарнае пасяджэнне па прадстаўленні праекта рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці на перыяд да 2040 года.

Форум арганізаваны Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы ПРААН у рамках праекту «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расейскай Федэрацыяй.

Правядзенне бізнес-форуму «Дзяржава і бізнес: партнёрства для ўстойлівага развіцця» ўнясе ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Віцебскага рэгіёну, у таксама дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 11, 17 і іншых МУР.

Падрабязней пра бізнес-форум «Дзяржава і бізнес: партнёрства для ўстойлівага развіцця»

КАРТА САЙТА