У Віцебску пройдзе ІХ Міжнародны эканамічны форум - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Віцебску пройдзе ІХ Міжнародны эканамічны форум

9 красавіка 2023

18 і 19 траўня 2023 года ў Віцебску пройдзе XI Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы», цэнтральнай тэмай якога стане «Крэатыўная эканоміка – стаўка на будучыню», асновай якой з’яўляюцца стварэнне і ўкараненне інавацый.

У рамках форуму будуць арганізаваны:

  • пленарная сесія, на якой выступяць кіраўнікі Віцебскай вобласці, партнёрскіх рэгіёнаў, вядучых прадпрыемстваў розных галін, топ-менеджэры і ўласнікі бізнесу;
  • панэльныя дыскусіі па такіх тэмах, як інавацыйнае імпартазамяшчэнне, кластары і тэхнапаркі як драйверы рэгіянальнага развіцця, асаблівыя эканамічныя зоны і іх роля ў развіцці прамысловай кааперацыі, выбудоўванне стратэгій узаемадзеяння адукацыі і бізнесу;
  • тэматычныя экспазіцыі і дэманстрацыйныя пляцоўкі «Тэрыторыя інавацый у прамысловасці», «Лёгкая прамысловасць – платформа магчымасцей кааперацыйнага супрацоўніцтва», «Навацыі ў фармацыі, ахове здароўя, медыцыне», «Энергетыка: рэсурсы і тэхналогіі», «Інавацыйнае абсталяванне і тэхніка», «Турыстычны патэнцыял Віцебскай вобласці»;
  • выстава-кірмаш «Аграпрамысловы патэнцыял Віцебскай вобласці»;
  • біржа субкантрактацыі па прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, IT–сферы, адукацыі.

Правядзенне Міжнароднага эканамічнага форума «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» садзейнічае абмену вопытам у распрацоўцы і выкарыстанні высокіх тэхналогій, што ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА