Вілейка далучылася да ініцыятывы ЮНІСЕФ «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Вілейка далучылася да ініцыятывы ЮНІСЕФ «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам»

2 чэрвеня 2021

1 чэрвеня 2021 года ў горадзе Вілейцы па лініі Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця сумесна з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) адбылося выязное мерапрыемства з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей. У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел начальнік Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ірына Вялічка.

У рамках мерапрыемства прайшла цырымонія падпісання Пагаднення аб далучэнні горада Вілейкі да ініцыятывы ЮНІСЕФ «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам». Таксама падчас мерапрыемства ад імя Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР адбылася перадача Вілейскай раённай бальніцы 50 пульсаксіметраў. Дадзеная акцыя была праведзеная ў рамках міжнароднай дапамогі Беларусі па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі ў рамках ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА «Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь-2».

Ініцыятыва «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» рэалізуецца з 1996 года ў больш чым 900 гарадах свету. У 2007 годзе ініцыятыва была запушчана ў Беларусі. Пасля далучэння Вілейкі ў ініцыятыве ўдзельнічаюць ужо 28 беларускіх гарадоў, у тым ліку Мінск, Гомель, Брэст, Гродна, Магілёў, дзе рэалізуюцца праграмы і праекты, накіраваныя на змяншэнне негатыўнага ўплыву гарадскога асяроддзя на жыццё дзіцяці з выкарыстаннем яго магчымасцяў і пераваг. Абавязковай умовай з’яўляецца непасрэдны ўдзел дзяцей у распрацоўцы і рэалізацыі адпаведных праграм, улік меркавання дзяцей і моладзі, іх актыўны ўдзел у прыняцці рашэнняў, якія тычацца гарадскога кіравання і сацыяльнага дабрабыту. У гэтых мэтах у гарадах створаны і функцыянуюць падлеткавыя парламенты. Каардынатарам рэалізацыі ініцыятывы ў Беларусі з’яўляецца Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь.

КАРТА САЙТА