14 красавіка 2025
10 красавіка 2025 года ў рамках V Магілёўскага рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці адбылася прэзентацыя ініцыятыў у галіне ўстойлівага развіцця і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу найлепшых практык па рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года.
Конкурс праводзіўся з мэтай уцягвання грамадскасці ў дасягненне задач і індыкатараў Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года.
У конкурсе прымалі ўдзел юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці, некамерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, мясцовыя органы ўлады і/або іх структурныя падраздзяленні, а таксама ініцыятыўныя групы насельніцтва, якія распрацоўваюць і рэалізуюць ініцыятывы і праекты ў партнёрстве з мясцовымі органамі ўлады, іншымі арганізацыямі.
Усяго было пададзена 35 заявак з усіх рэгіёнаў вобласці. Пераможцамі і прызёрамі ў конкурсе вызначаны:
У намінацыі «Лепшая ідэя для праекту па рэалізацыі СУР-2035»:
1 месца – швейны інклюзіўны цэнтр «Шанец» ад ДУ «Глускі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Вяснова»;
2 месца – стварэнне Цэнтра кампетэнцый па павышэнні прадукцыйнасці працы на базе адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» ад Адміністрацыі СЭЗ «Магілёў»;
3 месца – «Вясёлка руху» ад ініцыятыўнай групы насельніцтва г. Клічаў.
У намінацыі «Лепшы рэалізаваны праект па дасягненні СУР-2035»:
1 месца – інклюзіўны праект «Кранальная зала» ад Дзіцячай бібліятэкі-філіяла Nº2 УК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва»;
2 месца – праект «Жанчына будучыні» ад ТАА «Дэкра Кансалтынг»;
3 месца – мадэльны дэманстрацыйны праект «Экадом» ад установы «Краснапольскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
У намінацыі «За значны ўклад у рэалізацыю СУР-2035»:
1 месца – Ініцыятыўная група па распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця Краснапольскага раёна на перыяд да 2035 года;
2 месца – УАЗ «Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
3 месца – УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».
Правядзенне конкурсу лепшых практык па рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года ўносіць важны ўклад у развіццё Магілёўскага рэгіёну, а таксама ў рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
КАРТА САЙТА