XVIII Гомельскі эканамічны форум адбыўся ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

XVIII Гомельскі эканамічны форум адбыўся ў Беларусі

25 верасня 2024

18-20 верасня 2024 г. у Гомелі праходзіў XVIII Гомельскі эканамічны форум.

Форум з’яўляецца пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў міжнароднага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама наладжвання доўгатэрміновых міжрэгіянальных і кааперацыйных сувязей.

Удзельнікамі XVIII Гомельскага эканамічнага форуму сталі больш за 320 чалавек з 16 краін: Расіі, Казахстана, Кітая, В’етнама, Манголіі, Індыі, Ірана, Палестына, ААЭ, Зімбабвэ, Бразіліі, Пакістана і інш. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычных місій замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі больш як 50 буйнейшых прадпрыемстваў Гомельскага рэгіёну.

Праграма Форума была прысвечана ключавым пытанням развіцця Гомельскай вобласці ў сферах прамысловасці, інавацый, інвестыцый, прадпрымальніцтва, турызму і ўключала правядзенне пленарнага пасяджэння і работу тэматычных секцый «Вытворчы і будаўнічы патэнцыял», «Турызм і сацыяльная сфера» і «Малы і сярэдні бізнес». Таксама ў рамках Форума была арганізавана работа выставы «ПрамБудАгра», удзел у якой прынялі больш за 40 прадпрыемстваў і арганізацый Гомельскай вобласці ў розных галінах вытворчасці і навукі.

Правядзенне Гомельскага эканамічнага форуму ўносіць уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельскай вобласці і ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.

Падрабязная інфармацыя аб XVIII Гомельскім эканамічным форуме даступна на сайце форума.

КАРТА САЙТА