8 снежня 2024
З 29 лістапада па 28 снежня 2024 г. на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка праводзіцца павышэнне кваліфікацыі па тэме «Прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі».
Павышэнне кваліфікацыі праводзіцца па праграме, якая разлічана на 36 гадзін і будзе рэалізавана ў гібрыдным фармаце. Яе змест уключае знаёмства з асноўнымі напрамкамі выхавання, прадстаўленымі ў Праграме бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021–2025 гг., і іх спалучанасці з Мэтамі ўстойлівага развіцця, асваенне метадалогіі адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця, а таксама апрабацыю матэрыялаў факультатыўнага курса «Першыя крокі да ўстойлівай будучыні». Удзельнікамі праграмы сталі 30 педагагічных работнікаў устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Праграма павышэння кваліфікацыі праводзіцца Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ пры падтрымка ПРААН у рамках Праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
Рэалізацыя адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі «Прасоўванне ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі» зробіць уклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
.
Крыніца інфармацыі
КАРТА САЙТА