26 верасня 2025
24-26 верасня 2025 года ў Баку (Рэспубліка Азербайджан) праходзіць III Міжнародны статыстычны форум СНД. Тэма форума: «Перспектывы развіцця статыстыкі: роля міжнародных праектаў». У мерапрыемстве бяруць удзел эксперты з 16 краін і 10 міжнародных арганізацый. Рэспубліку Беларусь на форуме прадстаўляе дэлегацыя на чале са Старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь (Белстат) Інай Мядзведзевай.
У рамках сесіі «Рэформы і перспектывы развіцця статыстыкі» Іна Мядзведзева прадставіла вопыт развіцця галіновай статыстыкі, вызначыла прыярытэтныя галіны ўдасканалення статыстычнай вытворчасці, праінфармавала аб укараненні міжнародных стандартаў і стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь сістэмы кіравання данымі, а таксама аб рэалізацыі ініцыятыў па фарміраванні лічбавага асяроддзя.
На секцыі форуму «Сістэма нацыянальных рахункаў 2025» начальнік Галоўнага ўпраўлення нацыянальных рахункаў Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Ірына Сяргейчанка прадставіла даклад «Перспектывы ўкаранення асноўных напрамкаў СНС-2025: першыя крокі». Яна паведаміла, што Рэспубліка Беларусь пачала ўкараненне асноўных напрамкаў СНС-2025, прынятай у сакавіку на 56-й сесіі Статыстычнай камісіі ААН у якасці міжнароднага статыстычнага стандарту. З гэтай мэтай у краіне пачата ўжо інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць, будзе створана міжведамасная рабочая група і ўдасканалена сістэма збору інфармацыі. Таксама плануецца распрацоўка новага АКЭД – агульнадзяржаўнага класіфікатара відаў эканамічнай дзейнасці – з улікам актуальных глабальных і рэгіянальных падыходаў у гэтай галіне.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і распаўсюджвання статыстычнай інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Алена Кандраценка выступіла з дакладам «Узаемадзеянне з кастадыяльнымі агенцтвамі ў рамках маніторынгу МУР: вопыт Рэспублікі Беларусь» у рамках секцыі «Статыстыка МУР – палова шляху». У выступленні яна праінфармавала, што ў цяперашні момант Нацыянальны пералік паказчыкаў МУР уключае 246 паказчыкаў, з іх 172 адпавядаюць глабальнаму пераліку і 72 адлюстроўваюць нацыянальныя асаблівасці і прыярытэты развіцця. Узровень даступнасці паказчыкаў у Беларусі складае 95%, а прагрэс у дасягненні МУР перавышае 80%.
Алена Кандраценка адзначыла, што пры ажыццяўленні маніторынгу МУР важна прытрымлівацца наступных асноўных прынцыпаў:
Правядзенне Міжнароднага статыстычнага форуму СНД садзейнічае павышэнню якасці збору і інтэрпрэтацыі статыстычнай інфармацыі для вырашэння сучасных эканамічных і сацыяльных задач, што ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Падтрымка ўдзелу беларускай дэлегацыі ў ІІІ Міжнародным статыстычным форуме СНД аказана Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
КАРТА САЙТА