Глабальныя выклікі і інавацыі ў сацыяльнай рабоце абмеркавалі на Еўразійскім форуме сацыяльных работнікаў у Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Глабальныя выклікі і інавацыі ў сацыяльнай рабоце абмеркавалі на Еўразійскім форуме сацыяльных работнікаў у Мінску

29 мая 2026

27–29 мая 2026 года ў Мінску адбыўся XVII Еўразійскі форум сацыяльных работнікаў, прысвечаны тэме «Сацыяльная работа: глабальныя выклікі і інавацыйныя практыкі».

Мерапрыемства аб’яднала больш за 250 удзельнікаў — спецыялістаў у сферы сацыяльнай работы і рэабілітацыі, вучоных, прадстаўнікоў міністэрстваў, кіраўнікоў міжнародных арганізацый, а таксама кіраўнікоў прафесійных асацыяцый Рэспублікі Карэя, Тайланда, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Вялікабрытаніі, Філіпін і іншых краін.

У рамках форуму абмяркоўваліся пытанні сацыяльнага суправаджэння чалавека на працягу жыццёвага цыкла, глабальныя выклікі сацыяльнай работы і адаптацыі сістэм сацыяльнай абароны, дабрабыту сям’і і дзяцей, інтэграцыі медыцынскай і сацыяльнай дапамогі, інавацыйныя падыходы ў герыятрыі і паліятыўнай дапамозе, лічбавыя рашэнні ў сферы сацыяльнай работы.

Праграма форуму ўключала і практычную частку: удзельнікі наведалі дзяржаўныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання і адукацыі, дзе азнаёміліся з сучаснымі метадамі работы, тэхналогіямі міжведамаснага ўзаемадзеяння і мадэлямі аказання паслуг.

Еўразійскі форум сацыяльных работнікаў — вядучая міжнародная пляцоўка для прафесійнага абмену і фарміравання актуальнага парадку дня ў сферы сацыяльнай работы. Заснаваны ў 2005 годзе асацыяцыямі сацыяльных работнікаў Расіі і Паўднёвай Карэі, форум на працягу больш як двух дзесяцігоддзяў паслядоўна ўмацоўвае міжнароднае супрацоўніцтва, садзейнічае выпрацоўцы ўзгодненых падыходаў да вырашэння рэгіянальных і глабальных сацыяльных задач, а таксама адыгрывае важную ролю ў рэалізацыі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

XVII Еўразійскі форум сацыяльных работнікаў арганізаваны пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыі.

КАРТА САЙТА