21 верасня 2024
У мэтах папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі ў 2024-2025 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будзе рэалізаваны III Рэспубліканскі адукацыйны праект «Урокі ўстойлівага развіцця».
Праект уключае правядзенне 19 онлайн сесій па Мэтам устойлівага развіцця (кастрычнік 2024 г. – сакавік 2025 г.) і Рэспубліканскага конкурсу «Юныя сябры МУР» (сакавік – май 2025 г.).
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы профільных класаў педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзелу ў праекце неабходна зарэгістравацца да 24 верасня 2024 г.
Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі ўдзелу і этапамі праекта можна ў Палажэнні.
Адукацыйны праект арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстановай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэта імя Максіма Танка» ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца агенцтвамі ААН у Рэспубліцы Беларусь і фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Рэалізацыя Рэспубліканскага адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця» садзейнічае фарміраванню экадружалюбных звычак і «ўстойлівага» ладу жыцця, а таксама папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
КАРТА САЙТА