Камунікацыйная стратэгія па прасоўванні МУР распрацавана ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Камунікацыйная стратэгія па прасоўванні МУР распрацавана ў Беларусі

14 лютага 2025

Фота з архіву UNICEF

Для павышэння дасведчанасці насельніцтва аб Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года распрацавана Камунікацыйная стратэгія па прасоўванні Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь. Яе мэтай з’яўляецца вызначэнне сістэмных і эфектыўных рашэнняў па арганізацыі інфармавання насельніцтва аб МУР, накіраванага на эмацыйнае ўцягванне грамадзян і павышэнне іх матывацыі да ўдзелу ў рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

У дакуменце акрамя задач, прынцыпаў і падыходаў пабудовы камунікацыі, вызначаны мэтавыя групы, прыярытэтныя інструменты і каналы камунікацыі для прасоўвання МУР, спосабы пазіцыянавання ідэі «ўстойлівае развіццё», а таксама індыкатары маніторынгу рэалізацыі Камунікацыйнай стратэгіі.

Камунікацыйная стратэгія па прасоўванні Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь распрацавана пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

КАРТА САЙТА