Моладзевыя паслы МУР прынялі ўдзел у Міжнародным моладзевым МУР форуме - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевыя паслы МУР прынялі ўдзел у Міжнародным моладзевым МУР форуме

29 сакавіка 2024

З 27 па 29 сакавіка 2024 г. у НДЦ «Зубраня» праходзіў Міжнародны моладзевы форум па Мэтам устойлівага развіцця, арганізаваны ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.

Удзельнікамі форуму сталі Моладзевыя паслы МУР Рэспублікі Беларусь і іх дублёры, прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі, Азербайджанскай Рэспублікі, маладзёжная каманда НДЦ «Зубраня».

У рамках форуму ўдзельнікі абмеркавалі асноўныя задачы па рэалізацыі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, выявілі найбольш актуальныя праблемы па дасягненні МУР і прапанавалі спосабы іх вырашэння. Праграма ўключала правядзенне:

  • Семінар-практыкума «Эфектыўныя практыкі па ўкараненні прамоўніцкага майстэрства ў прасоўванні МУР»;
  • трэнінгу «Праектаванне лакальных ініцыятыў на падставе метадалогіі UPSHIFT»;
  • трэнінгу на камандаўтварэнне;
  • майстар-класа «Праектная дзейнасць, узаемадзеянне з партнёрамі» ад Моладзевых паслоў МУР у Беларусі трэцяга склікання і інш.

Правядзенне Міжнароднага моладзевага форуму па МУР уносіць уклад развіццё міжнароднага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама ў рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

КАРТА САЙТА