У Мінску прайшоў семінар «Гендэрная экспертыза нарматыўных прававых актаў: міжнародная і нацыянальная практыка» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску прайшоў семінар «Гендэрная экспертыза нарматыўных прававых актаў: міжнародная і нацыянальная практыка»

26 лістапада 2023

16 лістапада 2023 года ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Беларусі ў нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца агенцтвамі ААН і фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі, у Мінску адбыўся семінар «Гендэрная экспертыза нарматыўна-прававых актаў: міжнародная і нацыянальная практыка». Арганізатарам мерапрыемства выступіў Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.

У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, агенцтваў ААН, вучонай супольнасці.

У ходзе семінара ўдзельнікі разгледзелі міжнародны вопыт правядзення гендэрнай экспертызы заканадаўчых актаў, а таксама стан і перспектывы развіцця гендэрнай экспертызы нарматыўных прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь.

Адпаведнасць нарматыўных прававых актаў прынцыпам забеспячэння роўных правоў і магчымасцей жанчын і мужчын уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 510 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА