Міжнародная канферэнцыя па пытаннях устойлівага развіцця і экалагічнай нейтральнасці прамысловых вузлоў прайшла ў Магілёве - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Міжнародная канферэнцыя па пытаннях устойлівага развіцця і экалагічнай нейтральнасці прамысловых вузлоў прайшла ў Магілёве

27 верасня 2024

Фота: mogilevnews.by

26-27 верасня ў Магілёве прайшла Міжнародная канферэнцыя свабодных эканамічных зон «Развіццё прамысловых вузлоў на прынцыпах экалагічнай нейтральнасці».

Канферэнцыя стала пляцоўкай для абмену міжнародным вопытам у развіцці прамысловых вузлоў, а таксама дэманстрацыі інавацыйных рашэнняў у сферы аховы навакольнага асяроддзя і павышэння прадукцыйнасці працы.

У працы Міжнароднай канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў, абласных і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, навуковай і экспертнай супольнасці, вядучых кансалтынгавых кампаній, свабодных эканамічных зоны Рэспублікі Беларусь, ПРААН, ЮНІДА, іншых міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі гандлёвых і дыпламатычных прадстаўніцтваў Расійскай Федэрацыі, Узбекістана, Венгрыі.

Адкрыў Канферэнцыю кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» Павел Марыненка. Ён падкрэсліў, што мэтазгоднасць правядзення мерапрыемства абумоўлена наяўнасцю шэрага актуальных пытанняў, якія аказваюць комплексны ўплыў на эфектыўнасць работы свабодных эканамічных зон, інвестыцыйнай інфраструктуры і прамысловых прадпрыемстваў у цэлым.

Канферэнцыя ахапіла шырокі спектр пытанняў, сярод якіх: перспектывы развіцця свабодных эканамічных зон, укараненне лічбавых тэхналогій у прамысловасці, сучасныя падыходы да аховы навакольнага асяроддзя, інавацыйныя рашэнні для забеспячэння ўстойлівага росту, практычныя кейсы і абмен досведам паміж удзельнікамі і іншыя. Таксама, у рамках Канферэнцыі адбылося падпісанне пагадненняў па развіццю супрацоўніцтва па пытаннях рэалізацыі сумесных дзяржаўных і камерцыйных праектаў і праграм.

Праграма Канферэнцыі ўключала работу выставы кампаній па вытворчасці абсталявання і аказання паслуг па ахове навакольнага асяроддзя, правядзенне пленарнага пасяджэння, круглага стала, а таксама 4-х тэматычных секцый па напрамках:

  • Міжнародны досвед у развіцці прамысловых вузлоў. Выклікі сучаснасці;
  • Лічбавізацыя як інструмент павышэння эканамічнай эфектыўнасці і павышэння прадукцыйнасці працы;
  • Сучасныя праблемы, звязаныя з аховай навакольнага асяроддзя;
  • Дасягненне ўстойлівага развіцця прадпрыемства праз пераход на эканоміку замкнёнага цыкла.

Падтрымка ў правядзенні секцыі 4 «Дасягненне ўстойлівага развіцця прадпрыемства праз пераход на эканоміку замкнёнага цыкла» аказана ПРААН у рамках праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.

Правядзенне Міжнароднай канферэнцыі свабодных эканамічных зон «Развіццё прамысловых вузлоў на прынцыпах экалагічнай нейтральнасці» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 12, 13 і іншых МУР.

Прэзентацыі дакладчыкаў (рус)

Фота: fezmogilev.by

КАРТА САЙТА