6 снежня 2024
6 снежня 2024 г. на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Адукацыя ў інтарэсах будучыні».
Канферэнцыя накіравана на прасоўванне ідэй адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў нацыянальную сістэму адукацыі і будзе садзейнічаць міжнароднаму і міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву ў галіне тэорыі і практыкі абнаўлення зместу адукацыі ў адпаведнасці з прынцыпамі метадалогіі АУР, МУР 4 і задачамі Дарожнай карты АУР – 2030.
Удзел у канферэнцыі ў анлайн і афлайн фармаце прынялі 354 чалавекі з Беларусі, Расіі, Казахстана, Азербайджана, Узбекістана і Кітая. У іх ліку педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі дарослых, выкладчыкі ВНУ, студэнты, магістранты, аспіранты, Моладзевыя паслы Мэт устойлівага развіцця.
Па выніках работы Канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў, электронная версія якога будзе размешчана на сайце Каардынацыйнага цэнтра, а таксама ў e-library і РІНЦ.
Мерапрыемства арганізавана Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ пры падтрымцы ЮНІСЕФ і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця».
Правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Адукацыя ў інтарэсах будучыні» робіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 16, 17 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА