Моладзевы форум «МУР: да 16-ці і старэй» прайшоў у БДПУ - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевы форум «МУР: да 16-ці і старэй» прайшоў у БДПУ

1 сакавіка 2024

1 сакавіка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка прайшоў Моладзевы форум «МУР: да 16-ці і старэй» –  фінальнае мерапрыемства III Рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Дзеці аб МУР», арганізаванага Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка.

Форум праводзіўся ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца агенцтвамі ААН у Рэспубліцы Беларусь і фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Удзельнікамі форуму сталі прадстаўнікі 43 устаноў адукацыі, сярод якіх дзіцячыя сады, сярэднія школы, гімназіі, цэнтры дадатковай адукацыі, палацы дзіцячай творчасці, турысцка-экалагічныя цэнтры дзяцей і моладзі. Усяго ў конкурсе «Дзеці аб МУР» прынялі ўдзел прадстаўнікі 201 установы адукацыі, якія прадставілі 748 творчых работ, азнаёміцца з якімі можна па спасылцы.

У рамках форуму адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Дзеці аб МУР», адукацыйны квэст «МУР: першыя крокі да ўстойлівасці» і абарона слоганаў, прысвечаных дасягненню Мэт устойлівага развіцця.

Правядзенне Моладзевага форуму «МУР: да 16-ці і старэй» уносіць важны ўклад у папулярызацыю Мэт устойлівага развіцця.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА