Моладзевыя паслы МУР прынялі ўдзел у студэнцкім МУР-форуме - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевыя паслы МУР прынялі ўдзел у студэнцкім МУР-форуме

15 лістапада 2024

11–15 лістапада 2024 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіў ІІІ Студэнцкі форум па Мэтам устойлівага развіцця. Яго ўдзельнікамі сталі 30 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Моладзевыя паслы МУР.

У рамках форуму праведзены серыі лекцый, інтэнсіўаў, воркшопаў, інтэлектуальных спаборніцтваў, дыялогавых пляцовак, сустрэч з прадстаўнікамі вядучых беларускіх арганізацый, а таксама заняткаў па актуальных пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, прававога рэгулявання экалогіі, рэалізацыі Павесткі ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

15 лістапада 2024 г. падведзены вынікі форуму. Аўтары найлепшых ініцыятыў атрымалі каштоўныя прызы і магчымасць у будучыні рэалізаваць сваю ідэю на базе канкрэтнай камерцыйнай кампаніі.

III Студэнцкі форум па Мэтам устойлівага развіцця праведзены ў рамках праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.

КАРТА САЙТА