5 лютага 2026
5 лютага 2025 года ў Мінску адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця». Праект рэалізуецца пад кіраўніцтвам Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле агенцтваў ААН, у цесным узаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і пры фінансавай падтрымцы Урада Расійскай Федэрацыі.
У рамках пасяджэння ўдзельнікі разгледзелі вынікі рэалізацыі Сумеснага праекта ў 2025 годзе і рабочы план Праекта на 2026 год, а таксама абмяняліся бачаннем праектнай дзейнасці па падтрымцы нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР пасля 2026 года.
Сустаршыня Каардынацыйнага камітэта, намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сакрэта высока ацаніў работу, праведзеную ў рамках Праекта.
«У цэлым я высока ацэньваю праведзеную ў рамках Праекта работу, практычна ўсе мерапрыемствы, запланаваныя ў 2025 годзе рэалізаваны, на 2026 год пастаўлены дастаткова амбіцыйныя задачы, каманда прафесійная і працаздольная», – адзначыў Ігар Сакрэта.
Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Расул Багіраў падкрэсліў рэзультатыўнасць 2025 года дзякуючы скаардынаванай рабоце Краінавай каманды ААН, дзяржаўных органаў і Глабальнага дагавора ААН.Ён таксама паведаміў, што падпісана ўжо Рамачная праграма супрацоўніцтва ААН і Рэспублікі Беларусь на 2026—2030 гады, поўнасцю ўзгодненая з нацыянальнымі стратэгіямі і планамі сацыяльна‑эканамічнага развіцця.
Саветнік-пасланнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Фралоў адзначыў адпаведнасць дзейнасці ў рамках Праекта інтарэсам як Расійскай Федэрацыі, так і Рэспублікі Беларусь, і пацвердзіў намер на далейшае партнёрства.
Па выніках пасяджэння ўдзельнікі пацвердзілі сваю зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве і выказалі гатоўнасць прадаўжаць сумесную работу па рэалізацыі Парадаку дня – 2030.
Больш падрабязна з вынікамі рэалізацыі Праекта ў 2025 годзе і планах на 2026 год можна азнаёміцца ў прэзентацыі.
Фотагалерэя паседжання
КАРТА САЙТА