Пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця адбылося ў Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця адбылося ў Мінску

20 верасня 2024

19 верасня 2024 г. у Мінску пад кіраўніцтвам дырэктара ДНУ «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» і з удзелам прадстаўнікоў рэгіёнаў і ПРААН у Рэспубліцы Беларусь адбылося пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця. На пасяджэнні члены рабочай групы абмеркавалі ход распрацоўкі рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця, уключэнне рэгіянальных груп устойлівага развіцця ў гэту працу, прадстаўленне праектаў стратэгій на пасяджэнні Савета па ўстойліваму развіццю, якое запланавана на лістапад 2024 года.

Пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця праводзілася пры падтрымцы ПРААН у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.

КАРТА САЙТА