12 лістапада 2024
12 лістапада 2024 г. у Мінску адбылося пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці (СУР). Удзел у пасяджэнні прынялі 108 чалавек (45% – жанчыны) – члены СУР, парламентарыі, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, бізнесу, устаноў адукацыі, навуковых колаў, агенцтваў сістэмы ААН у Рэспубліцы Беларусь, Моладзевыя паслы МУР.
У рамках пасяджэння СУР абмяркоўваліся вынікі дзейнасці па рэалізацыі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў кантэксце нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, вынікі працы краінавай каманды ААН у Рэспубліцы Беларусь, ход распрацоўкі рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця, а таксама вынікі дзейнасці Савета па ўстойлівым развіцці ў 2024 годзе.
Адкрыў пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч. У сваім уступным слове ён адзначыў насычанасць 2024 як нацыянальнымі, так і міжнароднымі мерапрыемствамі па тэматыцы ўстойлівага развіцця, ключавым з якіх стаў Саміт будучыні, які прайшоў у верасні ў Нью-Йорку.
Вынікі ўдзелу беларускай дэлегацыі ў Саміце будучыні прадставіў Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка, які сумесна са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргеем Алейнікам прадстаўляў беларускі бок на мерапрыемстве.
У выступленні Нацыянальны каардынатар падкрэсліў, што адной з мэт удзелу Беларусі ў Саміце будучыні стала інфармаванне сусветнай супольнасці аб дасягненнях і стратэгічных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Акрамя таго, нацыянальныя выступленні ў рамках дыскусіі Саміту будучыні адлюстроўвалі праблемы, з якімі сутыкаюцца індывідуальныя дзяржавы, у тым ліку і Беларусь, на шляху пабудовы больш устойлівага свету.
Сяргей Хаменка таксама праінфармаваў, што ў Пакце ў імя будучыні, прынятым на Саміце будучыні, намаганнямі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь удалося замацаваць прапанаваны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь параграф аб умацаванні супрацоўніцтва паміж ААН і нацыянальнымі парламентамі ў рамках міжурадавых органаў ААН.
«Сваім удзелам у Саміце будучыні Беларусь пацвердзіла сваю прыхільнасць да працы па рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года», – адзначыў Нацыянальны каардынатар.
Першы намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, член СУР, кіраўнік міжсектаральнай групы СУР па маніторынгу і ацэнцы дасягнення МУР Алена Кухарэвіч прадставіла інфармацыю аб прагрэсе дасягнення Мэт устойлівага развіцця (МУР) у Рэспубліцы Беларусь у 2023 годзе.
У сваім выступе яна падкрэсліла: «Прайшло 10 гадоў з моманту прыняцця Парадаку дня-2030. Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што, нягледзячы на знешнія выклікі, Беларусь годна выконвае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы па дасягненні МУР».
Алена Кухарэвіч адзначыла высокі ўзровень гарманізацыі глабальнага і нацыянальнага пераліку паказчыкаў справаздачнасці дасягнення МУР: з 246 паказчыкаў 172 адпавядаюць глабальнаму пераліку, 74 адлюстроўваюць нацыянальныя асаблівасці і прыярытэты. Пры гэтым, больш за 40% паказчыкаў нацыянальнага пераліку разлічваюцца з выкарыстаннем адміністрацыйных дадзеных, 42 – з выкарыстаннем вынікаў выбарачных абследаванняў хатніх гаспадарак, 10 – з выкарыстаннем ГІС-тэхналогій.
З мэтай атрымання своечасовых і дакладных даных для фарміравання палітыкі рэгіянальнага развіцця, у Беларусі дзейнічае Платформа рэгіянальных даных па ўстойлівым развіцці. У яе аснове 138 паказчыкаў, з якіх 78 адпавядаюць паказчыкам нацыянальнага пераліку, 60 адлюстроўваюць спецыфіку развіцця рэгіёнаў.
У 2024 годзе ў Беларусі была праведзена ацэнка прагрэсу ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Ацэнка ажыццяўлялася з выкарыстаннем даных за 2015-2023 гады. Паводле ацэнкі, 80,5% паказчыкаў прадэманстравалі значны прагрэс. Па паказчыках, у якіх ёсць статыстычныя даныя і дынамічныя рады не менш як два гады, прагрэс склаў 88%. Найбольшы прагрэс за аналізаваны перыяд назіраецца па МУР 1, 8, 9, 12, 15. Сярод напрамкаў, якія патрабуюць дадатковых намаганняў, адзначана прыцягненне замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь, развіццё сферы турызму, рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, захаванне клімату. Таксама плануецца правядзенне адзнакі прагрэсу на рэгіянальным узроўні.
Усе вынікі прагрэсу ў дасягненні МУР даступныя на Нацыянальнай платформе МУР, а таксама прадстаўлены ў Статистическом буклете «Беларусь на пути к достижению Целей устойчивого развития».
Першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, член СУР, кіраўнік міжсектаральнай групы СУР па эканоміцы Андрэй Картун праінфармаваў аб дасягненнях краіны ў галіне ўстойлівага развіцця па эканамічнаму напрамку, і прадставіў праект Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года (НСУР-2040).
Ён адзначыў прагрэс і высокія пазіцыі краіны ў міжнародных рэйтынгах. «Мы дасягнулі дастаткова нядрэнных вынікаў па ўсіх Мэтах. Прагрэс дасягнення МУР больш за 80%. У рэйтынгу дасягнення МУР Беларусь займае 30-е месца са 167 дзяржаў. 69-е месца па Індэксе чалавечага развіцця са 193 краін», – паведаміў Андрэй Картун.
Ён таксама падкрэсліў, што ў цэнтры ўвагі беларускай эканамічнай мадэлі стаіць чалавек, а нацыянальная эканоміка стала надзейным базісам для ўсебаковага развіцця беларускіх грамадзян і павышэння іх якасці жыцця, аб чым гаворыць рост у 2024 г. (у адносінах да 2023 г.) рэальных наяўных грашовых даходаў на 6,4% і рэальнай заработнай платы на 11%, а таксама скарачэнне міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі па зарплаце з 1,4 да 1,6 разоў.
«Для Беларусі мы ўжо сфарміравалі новы дакумент – Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года і вызначылі трэк на 15 гадоў па трох складнікам устойлівасці: гарантыя ўсебаковага развіцця асобы, дынамічны эканамічны рост і забеспячэнне экалагічнай бяспекі», – паведаміў першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Пры гэтым, у аснову НСУР-2040 пакладзены наступныя падыходы: увязка з МУР з улікам нацыянальных інтарэсаў; прыярытэты нацыянальнай бяспекі; узмацненне інавацыйнасці дакумента праз праектныя ідэі Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу. З гэтых пазіцый вызначаны 5 прыярытэтаў: сямейныя каштоўнасці і асабісты рост; адукацыя, арыентаваная на тэхналагічнае развіццё; тэхналагічная незалежнасць і інтэлектуальная эканоміка; баланс бізнес-дзяржава; экалагічная бяспека. Выпрацаваны механізмы іх дасягнення.
«Наступны этап – адабрэнне НСУР-2040 Прэзідыумам Савета Міністраў, – падкрэсліў Андрэй Картун. – Стратэгія стане «настольнай кнігай» для распрацоўкі прагнозных і планавых дакументаў усіх узроўняў».
Па сацыяльным напрамку ўстойлівага развіцця прадаставіў інфармацыю намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, член СУР, кіраўнік міжсектаральнай групы СУР па сацыяльных пытаннях Валерый Кавалькоў.
«У Рэспубліцы не дапушчаны рост беднасці. Гэты паказчык складае 3,6%», – паведаміў намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны.
Толькі за 9 месяцаў 2024 г. у краіне забяспечаны рост рэальнай зарплатнай платы на 13% і мінімальнай на 6,8%, пенсійных выплат на 9,7%, дапамог па выхаванню дзяцей на 12,8%. Таксама быў прыняты шэраг навацый у заканадаўстве Беларусі ў сферы сацыяльнай падтрымкі.
У Беларусі рэалізуецца палітыка па інтэграцыі людзей з інваліднасцю ў грамадства шляхам стварэння ўмоў для іх незалежнага ладу жыцця і павышэння мабільнасці, а таксама па забеспячэнні даступнага асяроддзя. На 1 кастрычніка 2024 г. даступнымі для ўсіх грамадзян з’яўляюцца 21,5% аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры Беларусі. Мэта да 2025 – павялічыць долю даступных аб’ектаў да 23,4%.
«Рэспубліка Беларусь імкнецца да таго, каб здаровы лад жыцця стаў візітнай карткай краіны. У цяперашні час у 250 населеных пунктах краіны актыўна рэалізуецца праект «Здаровыя гарады», – праінфармаваў Валерый Кавалькоў. – Для павышэння медыцынскай даступнасці, у 11 гарадах з колькасцю насельніцтва больш за 80 тыс. чалавек створаны і функцыянуюць міжраённыя цэнтры аказання спецыялізаванай і высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі. Ахоп асноўнымі медыка-санітарнымі паслугамі ў краіне складае 87%».
Адносна МУР 5: у краіне зацверджаны і рэалізуецца Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2021–2025 гады; у 2024 годзе праведзены другі этап сацыялагічнага даследавання з выкарыстаннем міжнароднай метадалогіі «Пакаленні і гендэр»; рэалізуецца ініцыятыва «Кампанія, дружалюбная бацькам», якую ў 2024 годзе падтрымалі больш за 100 новых наймальнікаў.
«Рэалізацыя сацыяльнай палітыкі безумоўна прыярытэт нашай дзяржавы, – сцвярджае Валерый Кавалькоў.– І вынікі 2024 года кажуць, што сацыяльная сфера Беларусі з выкананнем МУР спраўляецца».
Намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, член СУР, кіраўнік міжсектаральнай групы СУР па экалогіі Віктар Галанаў праінфармаваў аб поспехах Беларусі ў галіне ўстойлівага развіцця па экалагічным напрамку.
У Рэспубліцы Беларусь ахова навакольнага асяроддзя закранае ўсе прыродныя кампаненты і сферы дзейнасці дзяржавы і чалавека і прадугледжвае неабходнасць вырашэння комплексу задач, якія прадугледжваюць захаванне паверхневых водных аб’ектаў, павышэнне якасці атмасфернага паветра, захаванне і аднаўленне прыродных экасістэм і біялагічнай разнастайнасці.
«Выкананне гэтых задач ажыццяўляецца шляхам рэалізацыі шэрагу праграмных дакументаў і садзейнічае дасягненню экалагічных МУР. Як вынік: выканана каля 90% паказчыкаў у дасягненні МУР 15, каля 80% МУР 6, дэманструюцца значныя вынікі па дасягненні паказчыкаў МУР 13 – каля 75% і МУР 12 – 66,4%», – паведаміў Віктар Галанаў.
Намеснік Міністра таксама падкрэсліў, што ўстойлівае развіццё немагчыма без забеспячэння экалагічна спрыяльных умоў для жыццядзейнасці чалавека і грамадства ў цэлым.
З інфармацыяй па напрамку «адукацыя» выступіў намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, член СУР, кіраўнік міжсектаральнай групы СУР па адукацыі Аляксандр Кадлубай, падкрэсліўшы высокія паказчыкі Беларусі ў галіне адукацыі.
«Згодна са справаздачай ПРААН аб чалавечым развіцці па паказчыку «Чаканая працягласць навучання» Беларусь займае 47-е месца сярод 191 краіны. Па паказчыку «Сярэдняя працягласць навучання» Беларусь займае 41-е месца сярод 191 краіны. Па індэксе адукацыі – 57-е месца сярод 207 краін. Узровень граматнасці дарослага насельніцтва – 99,9%. Ахоп базавай, агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыяй занятага насельніцтва – 98%», – праінфармаваў намеснік Міністра адукацыі.
У якасці прыярытэтных напрамкаў далейшага развіцця сістэмы адукацыі ў Беларусі вызначана: развіццё патэнцыялу моладзі, пашырэнне яе правоў і магчымасцей для самарэалізацыі; забеспячэнне якасці адукацыі; рэалізацыю інклюзіўнага падыходу; стварэнне лічбавай платформы ў адукацыі.
У лістападзе 2023 года ў краіне было праведзена першае Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі па вызначэнні ўзроўню функцыянальнай граматнасцінавучэнцаў. Па выніках даследавання распрацаваны і паспяхова рэалізуюцца Дарожная карта па фарміраванні функцыянальнай граматнасцінавучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на 2024–2026 гады. Наступнае даследаванне плануецца правесці ў 2026 годзе.
Аляксандр Кадлубай таксама падкрэсліў: «Аб’ектыўная патрэбнасць сённяшняга дня – захаваць лепшыя набыцці беларускай адукацыі: нацыянальныя рысы, дзяржпадтрымку, даступнасць, бясплатнасць, справядлівасць, высокая якасць, стабільнасць і рэалізаваць меры па супрацьстаянні знешніх выклікам, нівеляванні іх уплыву на ўстойлівае развіццё».
У мэтах садзейнічання дасягненню Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі краінавай камандай ААН рэалізуецца Рамачная праграма ААН па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь у галіне ўстойлівага развіцця на 2021–2025 гады. У рамках пасяджэння СУР былі прадстаўлены вынікі гэтай работы і планы па распрацоўцы прыярытэтаў на 2026-2030 гады.
Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Расул Багіраў паведаміў, што ў 2024 годзе сістэма ААН у Беларусі захавала прыхільнасць прыярытэтам, абазначаным у краінавых праграмах агенцтваў і праекце Рамачнай праграмы і падкрэсліў значнасць правядзення пасяджэння СУР.
«Сённяшняе паседжанне мае асаблівае значэнне, паколькі падводзяцца прамежкавыя вынікі, вызначаюцца стратэгічныя напрамкі далейшага развіцця, абапіраючыся на дасягнутыя вынікі ў рэалізацыі МУР. Я рады, што краінавая каманда ААН з’яўляецца надзейным партнёрам на гэтым шляху», – заявіў Расул Багіраў.
Рамачная праграма ААН па супрацоўніцтве ў галіне ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады аб’ядноўвае 20 агенцтваў, з якіх 7 знаходзяцца ў Беларусі. Праца дадзеных агенцтваў: пераход да зялёнай эканомікі для забеспячэння інклюзіўнага і ўстойлівага росту; арыентацыя на будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь; лічбавая трансфармацыя і сацыяльныя інавацыі; гендэрная роўнасць у грамадстве.
Расул Багіраў адзначыў, што ў рамках гэтых стратэгічных прыярытэтаў сістэма агенцтваў ААН аказвае экспертную падтрымку ў распрацоўцы ключавых дакументаў дзяржаўнага планавання і прагназавання, правядзенні комплексных даследаванняў, арганізацыі трэнінгаў, курсаў і навучальных мерапрыемстваў.
«Сістэма ААН гатова і ў далейшым аказваць усебаковую падтрымку зацікаўленым партнёрам, нарошчванню вытворчага патэнцыялу, укараненню перадавых практык, развіццю экспертызы ў прыярытэтных галінах устойлівага развіцця», – паведаміў Пастаянны каардынатар ААН.
Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Жанфэй Лю адзначыла, што ПРААН, пачынаючы з 2017 года, аказвае садзейнічанне ў фарміраванні і забеспячэнні функцыянавання Нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР, як ключавому механізму па дасягненню МУР, і выказала гатоўнасць далейшай працы ў гэтым напрамку.
У рамках рэалізацыі Краінавай праграмы на 2021-2025 гады ПРААН аказала падтрымку нацыянальным партнёрам у распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі па цыркулярнай эканоміцы да 2035 года, Доўгатэрміновай стратэгіі нізкавугляроднага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2050 года, Нацыянальнага плана дзеянняў па адаптацыі да змены клімату да 2040 года, Нацыянальных стратэгічных планаў па ВІЧ і сухотах на 2025-2030 гады, метадалагічных падыходаў да разліку Нацыянальнага індэкса шматмернай беднасці. Таксама за гэты перыяд пры садзейнічанні ПРААН 68 тыс. чалавек скарысталіся ініцыятывамі па стварэнні працоўных месцаў, запушчана 296 новых прадуктаў, аказана падтрымка 300 МСП, забяспечана захаванне біяразнастайнасці на плошчы 756 тыс. га, утылізавана 2707 тон адходаў, якія змяшчаюць устойлівыя арганічныя забруджвальнікі, устаноўлена 3350 адзінак медыцынскага абсталявання, пастаўлена 35 млн. адзінак расходных матэрыялаў і інш.
Жанфэй Лю таксама паведаміла, што праграмны цыкл ПРААН на 2026–2030 гады забяспечыць пераемнасць і будзе накіраваны на падтрымку рэалізацыі нацыянальных і мясцовых стратэгій устойлівага развіцця, лакалізацыю МУР, укараненне новых фінансавых інструментаў, развіццё інфраструктуры і цыфравізацыі, атрыманне новых навыкаў і ведаў.
Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь Рустам Хайдараў у сваім выступленні паведаміў, што ЮНІСЕФ аказвае садзейнічанне Беларусі па рэалізацыі Нацыянальнага плана дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2022–2026 гады, Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады, а таксама Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады.
Сярод цяперашніх ініцыятыў у рамках рэалізацыі Краінавай праграмы ЮНІСЕФ на 2021-2025 гады Рустам Хайдараў адзначыў: развіццё паслуг аховы здароўя для дзяцей і падлеткаў, рэалізацыю ініцыятывы «Гарады, дружалюбныя дзецям і падлеткам», праект па інклюзіўнай адукацыі, праграму ў сферы прафілактыкі і прадухілення насілля над дзецьмі, інстытут Моладзевых паслоў МУР і іншыя.
Прадстаўнік ЮНІСЕФ таксама паведаміў: «У планах па распрацоўцы Краінавай праграмы ЮНІСЕФ на 2026-2030 гады далейшае садзейнічанне Рэспубліцы Беларусь у развіцці і рэалізацыі правоў дзяцей, актыўнае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі і СУР, падтрымка нацыянальных праграм, якія распрацоўваюцца».
Кіраўнік Офіса ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь Вольга Атрошчанка сярод цяперашніх ініцыятыў у рамках рэалізацыі Краінавай праграмы ЮНФПА на 2021–2025 гады адзначыла пілатаванне інструмента Нацыянальных трансферных рахункаў, фіналізацыю курса «Падрыхтоўка да выхаду на пенсію», папулярызацыю Яснай мовы, распрацоўку камунікацыйнага плана і падтрымку вакцынацыі ВПЧ, распрацоўку гендэрнай экспертызы НПА, падтрымку найбольш уразлівых жанчын, прасоўванне анлайн курса «Тата кожны дзень», пашырэнне праекта Dance4Life і інш.
«Сярод прапанаваных напрамкаў у рамках распрацоўкі Краінавай праграмы ЮНФПА на 2026-2030 гады: распрацоўка сістэмнага падыходу ў падрыхтоўцы да «сярэбранага» ўзросту, фокус на псіхічнае здароўе, далейшае развіццё «Кампаніі, дружалюбнай бацькам», падтрымка і ўдасканаленне комплекснага механізму аказання дапамогі пацярпелым ад хатняга насілля. Прапануецца пашырыць канцэпцыю планавання сям’і, захаваць фокус на мужчынскім здароўі, укараніць інструмент Нацыянальных трансфертных рахункаў, далейшае развіццё партнёрства», – паінфармавала Вольга Атрошчанка.
У цяперашні час у Беларусі вядзецца актыўная работа па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця абласцей (РСУР). Дырэктар ДНУ «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» Наталля Берчанка праінфармавала, што ў мэтах каардынацыі гэтага працэсу створана рабочая група пад яе кіраўніцтвам, зацверджаны агульны План работ па падрыхтоўцы РСУР і графікі распрацоўкі РСУР для кожнай вобласці, а таксама аказана каардынацыйна-метадычная дапамога абласным выканаўчым камітэтам ва ўзаемадзеянні з Групай кіравання Праектам міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця» (Праект).
Наталля Берчанка таксама падкрэсліла, што важным этапам у распрацоўцы РСУР стала правядзенне ў маі – ліпені 2024 г. пры падтрымцы Праекта ў абласцях «майстэрняў будучыні» і фарсайт-сесій.
«Яны насілі інфармацыйны характар і дазволілі выявіць унікальны профіль рэгіёну, найбольш актуальныя з пункту гледжання рэгіянальнай супольнасці праблемы і задачы, – адзначыла Наталля Берчанка. – У выніку спалучэння экспертнай падтрымкі, уцягвання зацікаўленых бакоў і нацыянальнай каардынацыі, за кароткі перыяд распрацаваны праекты РСУР, праведзена іх абмеркаванне на пасяджэннях рэгіянальных груп і на дыскусійных пляцоўках у рамках Міжнароднай канферэнцыі НДЭІ. Такі падыход дазваляе атрымаць стратэгію, якая забяспечвае пазіцыянаванне рэгіёна ў рамках нацыянальных задач».
Аб ходзе распрацоўкі рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця на пасяджэнні СУР праінфармавалі прадстаўнікі абласных выканаўчых камітэтаў.
Аб праекце РСУР Брэсцкай вобласці праінфармавала намеснік старшыні камітэта эканомікі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, намеснік кіраўніка рэгіянальнай групы ўстойлівага развіцця Брэсцкай вобласці Таццяна Калугіна, адзначыўшы, што «на сучасным этапе ўстойлівае развіццё рэгіёнаў – гэта важнейшы элемент дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у галіне стратэгічнага планавання».
Яна таксама паведаміла, што стратэгія ўстойлівага развіцця Брэсцкай вобласці да 2040 года можа стаць асновай паспяховай інтэграцыі працэсаў планавання ўстойлівага развіцця ў сістэму доўгатэрміновага планавання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.
«Стратэгіяй прапанаваны наступныя кірункі ўстойлівага развіцця рэгіёна. Першае – паскоранае развіццё ключавых галін рэальнага сектара эканомікі, трансфармацыя структуры прамысловай вытворчасці. Другі напрамак – лічбавізацыя эканомікі. Трэцяе – стымуляванне рэгіянальнага развіцця і кааперацыі», – адзначыла намеснік Старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
З інфармацыяй аб праекце РСУР Віцебскай вобласці выступіла намеснік Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, член СУР, кіраўнік рэгіянальнай групы ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці Анжэла Нікіціна.
«У аснову стратэгіі закладзена рэалізацыя 5 асноўных прыярытэтаў, галоўны з якіх чалавек, у інтарэсах якога мы будзем вырашаць пастаўленыя задачы», – паведаміла Анжэла Нікіціна.
Сярод прыярытэтаў развіцця Віцебскай вобласці абазначаны: комплексная мадэрнізацыя, лічбавізацыя ўсіх сфер і галін, развіццё прадпрымальніцкага і інавацыйнага асяроддзя, забеспячэнне экалагічна спрыяльных умоў для насельніцтва, павышэнне ўстойлівасці развіцця сельскіх тэрыторый.
Інфармацыю аб праекце РСУР Гомельскай вобласці прадставіў намеснік старшыні камітэта эканомікі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, член Гомельскай рэгіянальнай групы па ўстойлівым развіцці Данііл Дворкін. Ён падкрэсліў, што «засноўваючыся на НСУР-2040, стратэгічнай мэтай развіцця Гомельскай вобласці мы вызначылі павышэнне чалавечага патэнцыялу, узроўню і якасці жыцця насельніцтва на аснове гарманізацыі развіцця гарадскіх і сельскіх тэрыторый за кошт якаснага росту эканомікі ў выніку мадыфікацыі галіновай структуры вытворчасці, паляпшэння інстытуцыйнага асяроддзя, паляпшэння рыначных стымулаў развіцця, максімальнага захавання і павышэння якасці прыроднага асяроддзя».
Аб праекце РСУР Гродзенскай вобласці праінфармаваў намеснік Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, член СУР, кіраўнік рэгіянальнай групы ўстойлівага развіцця Гродзенскай вобласці Віктар Пранюк, паведаміўшы, што Гродзенская вобласць у 2040 годзе бачыцца як экалагічна паспяховы, бяспечны і квітнеючы рэгіён з разнастайнымі магчымасцямі і высокімі стандартамі якасці жыцця для кожнага жыхара.
«Стратэгічнымі напрамкамі развіцця рэгіёну застаецца захаванне і памнажэнне чалавечага капіталу, садзейнічанне прадпрымальніцтву і інавацыйнай актыўнасці, рацыянальнае размяшчэнне вытворчых сіл, цыфравізацыя, устойлівае развіццё сельскіх тэрыторый», – праінфармаваў Віктар Пранюк.
З інфармацыяй аб праекце РСУР Мінскай вобласці выступіў намеснік Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, член СУР, кіраўнік рэгіянальнай групы ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці Дзяніс Курленка. Сярод прыярытэтаў развіцця Мінскага рэгіёну ён абазначыў стабілізацыю колькасці насельніцтва і стварэнне ўмоў для яе росту, пераход да інавацыйна-арыентаванага эканамічнага росту, актывізацыю інвестыцыйнай дзейнасці і развіццё інавацыйных сістэм рэгіёну, раскрыццё патэнцыялу малога і сярэдняга бізнесу ў забеспячэнні інклюзіўнага і ўстойлівага росту, рацыянальнае прыродакарыстанне і забеспячэнне экалагічнай бяспекі.
«Канцэнтрацыя намаганняў на абазначаных напрамках забяспечыць выхад рэгіёну на траекторыю ўстойлівага росту эканомікі і нарошчвання сацыяльнага капіталу і будзе садзейнічаць стварэнню камфортных умоў для жыцця і вырашэння шэрагу вострых праблем, якія ўжо існуюць у рэгіёне», – падкрэсліў Дзяніс Курленка.
Праект абноўленай РСУР Магілёўскай вобласці прадставіў намеснік Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, член СУР, кіраўнік рэгіянальнай групы ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці Руслан Страхар. Ён падкрэсліў, што Магілёўская вобласць стала першым рэгіёнам абласнога ўзроўню, які распрацаваў уласную Стратэгію ўстойлівага развіцця, чаму папярэднічала шматгадовая работа па рэалізацыі ініцыятыў насельніцтва ў галіне ўстойлівага развіцця.
Для дасягнення мэт стратэгіі Магілёўскай вобласці былі вызначаны наступныя прыярытэтныя напрамкі ўстойлівага развіцця рэгіёну: эканамічны рост і трансфармацыя галін эканомікі з улікам зялёнага пераходу; павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва; скарачэнне ўнутраных рэгіянальных дыспрапорцый; забеспячэнне экалагічнай бяспекі; захаванне прыродных сістэм для цяперашніх і будучых пакаленняў. Інструментам дасягнення гэтых прыярытэтаў з’яўляюцца праграмы, у тым ліку ў сферах дэмаграфічнай бяспекі, сацыяльнага забеспячэння, адукацыі, устойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў, энергазберажэння.
«Па стане на 1 студзеня 2024 года практычна па ўсіх індыкатарах (у адносінах да 2018 года) прасочваецца станоўчая дынаміка па дасягненні запланаваных вынікаў», – паведаміў Руслан Страхар.
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, які выконвае функцыі Сакратарыята Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР Вадзім Пісарэвіч паведаміў, што ў 2024 годзе СУР пад кіраўніцтвам Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР забяспечыў эфектыўную рэалізацыю запланаваных мерапрыемстваў і эфектыўнае функцыянаванне Нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР.
У прыватнасці:
«Ключавым мерапрыемствам наступнага года для Беларусі стане прадстаўленне трэцяга Добраахвотнага нацыянальнага агляду Рэспублікі Беларусь аб рэалізацыі Парадаку дня-2030. Ужо распрацаваны план падрыхтоўкі Нацгляда», – праінфармаваў Вадзім Пісарэвіч.
У заключэнні пасяджэння СУР Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР адзначыў высокую якасць прадстаўленай на СУР інфармацыі, эфектыўную работу СУР у 2024 годзе, прадуктыўнае ўзаемадзеянне з краінавай камандай ААН і заклікаў працягваць таксама актыўна працаваць па тэматыцы Парадаку дня-2030. Ён таксама прапанаваў разгледзець пытанне правядзення ў 2025 годзе выязных пасяджэнняў СУР у рэгіёнах.
.
Прэзентацыі выступоўцаў (rus):
Аб выніках удзелу беларускай дэлегацыі ў Саміце будучыні (Хаменка С.М.)
Аб прагрэсе дасягнення МУР у Рэспубліцы Беларусь у 2023 годзе (Кухарэвіч А.І.)
Аб дасягненнях ва ўстойлівага галіне развіцця (па эканамічнаму напрамку) і Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 (Картун А.М.)
Аб праведзенай у мінулым перыядзе 2024 года рабоце па дасягненню Мэт устойлівага развіцця (па сацыяльнаму напрамку) (Кавалькоў В.У.)
Аб прагрэсе дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь у 2023 годзе (па экалагічным напрамку) (Галанаў У.А.)
Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь (Кадлубай А.У.)
Праца краінавай каманды ААН у Рэспубліцы Беларусь па рэалізацыі Рамачнай праграмы супрацоўніцтва ў галіне ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады. Планы распрацоўкі прыярытэтаў на 2026-2030 (Багіраў Р.А.)
Краінавая праграма ПРААН 2021-2025 і планы распрацоўкі прыярытэтаў 2026-2030 (Жанфэй Лю)
Краінавая праграма ЮНІСЕФ 2021-2025 і планы распрацоўкі прыярытэтаў 2026-2030 (Хайдараў)
Краінавая праграма ЮНФПА 2021-2025 і планы распрацоўкі прыярытэтаў 2026-2030 (Атрошчанка В.У.)
Аб арганізацыі працы па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця абласцей (Берчанка Н.Г.)
Аб праектах рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця абласцей
Аб дзейнасці Савета па ўстойлівым развіцці ў 2024 годзе і планаванні работы на 2025 год (Пісарэвіч В.С.)
КАРТА САЙТА