Прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вывучылі досвед правядзення гендэрнай экспертызы ў Кыргызстане - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вывучылі досвед правядзення гендэрнай экспертызы ў Кыргызстане

26 красавіка 2024

22–26 красавіка 2024г. адбыўся візіт спецыялістаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і экспертнай супольнасці ў Бішкек з мэтай азнаямлення з вопытам Кыргызстана па правядзенні гендэрнай экспертызы нарматыўных прававых актаў і механізмамі яе інтэграцыі ў заканатворчы працэс.

Гендэрная экспертыза нарматыўных прававых актаў – гэта адзін з інструментаў, які выкарыстоўваюць урады для забеспячэння роўных правоў і магчымасцей мужчын і жанчын ва ўсіх сферах жыцця. Яна дапамагае гарантаваць, што заканадаўства, дзяржаўныя праграмы і бюджэты ўлічваюць патрэбы мужчын і жанчын, не змяшчаюць элементы дыскрымінацыі, не прыводзяць да паглыблення няроўнасці, а наадварот, будуць садзейнічаць роўнасці магчымасцей, правоў, абавязкаў і адказнасці для жанчын і мужчын.

Кыргызстан – адна з першых краін на постсавецкай прасторы, дзе гендэрная экспертыза з’яўляецца абавязковым элементам заканатворчай дзейнасці. У развіццё палітыкі гендэрнай роўнасці ўжо ў 2007 годзе ў краіне было зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення гендэрнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў і падрыхтоўкі адпаведных заключэнняў.

Візіт у Бішкек арганізаваны Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Адпаведнасць нарматыўных прававых актаў прынцыпам забеспячэння роўных правоў і магчымасцей жанчын і мужчын садзейнічае ўстойліваму развіццю і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 5, 10 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА