17 студзеня 2025
17 студзеня 2025 года на базе Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта адбыўся семінар «Прэзентацыя пілотнай ініцыятывы «Рэгіянальны інфармацыйны рэсурсны цэнтр для людзей з інваліднасцю – дапамога ў рэалізацыі і абароне іх правоў».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама ўстаноў сацыяльнай абароны Гомельскай вобласці. Падключэнне ажыццяўлялася як у вочным фармаце, так і з дапамогай відэаканферэнцсувязі, што дало магчымасць забяспечыць шырокі ўдзел спецыялістаў з раёнаў вобласці.
У ходзе семінара былі прадстаўлены мэты, задачы і ключавыя кірункі пілотнай ініцыятывы па МУР, накіраванай на стварэнне адзінага інфармацыйнага рэсурснага цэнтра для людзей з інваліднасцю. Асаблівая ўвага надавалася пытанням павышэння даступнасці прававой, сацыяльнай і кансультатыўнай падтрымкі, а таксама фарміраванню механізмаў, якія садзейнічаюць больш эфектыўнай рэалізацыі і абароне правоў грамадзян.
Удзельнікам былі прадстаўлены запланаваныя ў рамках пілотнай ініцыятывы па МУР мерапрыемствы, уключаючы развіццё інфармацыйных сэрвісаў, пашырэнне кансультатыўных магчымасцей і ўмацаванне міжведамаснага ўзаемадзеяння. Адзначана, што ініцыятыва заклікана стаць важным інструментам у павышэнні якасці паслуг і стварэнні ўмоў для больш актыўнага ўдзелу людзей з інваліднасцю ў жыцці грамадства.
Усе прысутныя былі запрошаны да супрацоўніцтва і ўдзелу ў далейшай рэалізацыі пілотнай ініцыятывы па МУР, што дасць магчымасць забяспечыць комплексны і ўстойлівы падыход да развіцця сістэмы падтрымкі людзей з інваліднасцю ў Гомельскай вобласці.
Пілотная ініцыятыва па МУР «Рэгіянальны інфармацыйны рэсурсны цэнтр для людзей з інваліднасцю – дапамога ў рэалізацыі і абароне іх правоў», рэалізуемай Гомельскім абласным грамадскім аб’яднаннем інвалідаў з парушэннем функцый апорна-рухальнай сістэмы «Інваліды – спінальнікі» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Рэалізацыя мерапрыемстваў пілотнай ініцыятывы па МУР робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 10, 11 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА