21 лютага 2025
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «Аб нарматыўных прававых актах» для падрыхтоўкі праекта нарматыўнага прававога акта (НПА) неабходна ажыццявіць прагноз наступстваў яго прыняцця (выдання), у тым ліку ацаніць адпаведнасць Мэтам устойлівага развіцця. З гэтай мэтай у Беларусі падрыхтаваны Даведачныя матэрыялы для ацэнкі праектаў нарматыўных прававых актаў на адпаведнасць Мэтам устойлівага развіцця.
У Даведачных матэрыялах прадстаўлены міжнародны і нацыянальны вопыт ацэнкі праектаў НПА на адпаведнасць МУР, а таксама апытальнік ацэнкі праектаў НПА на адпаведнасць МУР у Рэспубліцы Беларусь і яго апрабацыя на прыкладзе праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рыэлтарскай дзейнасці».
Дакумент мае рэкамендацыйны характар і можа прымяняцца нарматворчымі органамі (службовымі асобамі), упаўнаважанымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь на прыняцце (выданне) НПА, пры падрыхтоўцы праектаў НПА.
Даведачныя матэрыялы для ацэнкі праектаў нарматыўных прававых актаў на адпаведнасць Мэтам устойлівага развіцця распрацаваны пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Адпаведнасць нарматыўных прававых актаў глабальным задачам Мэт устойлівага развіцця садзейнічае рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
КАРТА САЙТА