Самы вялікі ўрок аб МУР пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Самы вялікі ўрок аб МУР пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі

23 верасня 2024

З 23 па 30 верасня 2024 г. ва ўстановах адукацыі Беларусі ў рамках інфармацыйных, класных, куратарскіх гадзін будзе праведзены Самы вялікі ўрок аб Мэтах устойлівага развіцця.

Урок накіраваны на знаёмства школьнікаў і студэнтаў з Мэтамі ўстойлівага развіцця, фарміраванне разумення значнасці МУР у вырашэнні глабальных праблем сучаснасці, усведамленне ролі кожнага жыхара планеты ў працэсах рэалізацыі ідэй і прынцыпаў устойлівага развіцця.

Матэрыялы навучальных заняткаў распрацаваны Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця».

Правядзенне Самага вялікага ўрока аб МУР робіць унёсак у папулярызацыю ідэй і каштоўнасцяў Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

КАРТА САЙТА