Семінар па папярэджанні і скарачэнні негатыўных дэмаграфічных наступстваў прайшоў у Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Семінар па папярэджанні і скарачэнні негатыўных дэмаграфічных наступстваў прайшоў у Мінску

27 лістапада 2023

23 лістапада 2023 года ў рамках сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца агенцтвамі ААН і фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі ў Мінску прайшоў семінар па папярэджанні і скарачэнні негатыўных дэмаграфічных наступстваў. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.

У ходзе семінара прадстаўнікі дзяржаўных органаў і навуковай супольнасці абмеркавалі меры дзяржаўнай палітыкі ў галіне захавання колькасці насельніцтва, працоўных рэсурсаў ва ўмовах змяншэння насельніцтва і яго старэння.

У Беларусі паляпшэнне дэмаграфічнага патэнцыялу насельніцтва – гэта тры ўзаемаўвязаныя кампаненты:

  • нараджальнасць і ўмацаванне сям’і;
  • здароўе насельніцтва, якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі;
  • рэгуляванне міграцыі.

З мэтай змякчэння негатыўных тэндэнцый дэмаграфічнага развіцця ў краіне рэалізуецца Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2025 года, а таксама шэраг дзяржаўных праграм. Разам з тым для Беларусі важны і міжнародны вопыт па эфектыўным вырашэнні пытанняў дэмаграфічнага развіцця.

Дэмаграфічнае развіццё ўяўляе адну з найважнейшых характарыстык для сацыяльна-эканамічнага развіцця і дабрабыту насельніцтва, а таксама для дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА