Стартавала V Рэспубліканская адукацыйная ініцыятыва «Урокі ўстойлівага развіцця» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Стартавала V Рэспубліканская адукацыйная ініцыятыва «Урокі ўстойлівага развіцця»

29 верасня 2026

29 верасня 2025 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі стартавала V Рэспубліканская адукацыйная ініцыятыва «Урокі ўстойлівага развіцця», накіраваная на папулярызацыю ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця, фарміраванне экадружалюбных звычак і «ўстойлівага» ладу жыцця сярод дзяцей і моладзі.

У ініцыятыве прымуць удзел каля 300 навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія прадстаўляюць больш за 100 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Ініцыятыва прадугледжвае правядзенне штотыднёвых анлайн урокаў аб Мэтах устойлівага развіцця, вывучыўшы якія ўдзельнікі змогуць самастойна правесці свае першыя «ўстойлівыя» ўрокі і пазнаёміць з МУР навучэнцаў сваіх школ і гімназій.

Па заканчэнні серыі онлайн заняткаў для ўдзельнікаў праекта будзе аб’яўлены конкурс «Юныя сябры МУР». Школьнікам будзе прапанавана выбраць адну з МУР, прадставіць матывацыйнае пасланне, творчы прадукт і план рэалізацыі моладзевай ініцыятывы, накіраванай на яе дасягненне. Пераможцы конкурсу стануць удзельнікамі тэматычнага форуму «Юныя сябры МУР», які пройдзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка ў маі 2027 года.

Правядзенне ўрокаў устойлівага развіцця ажыццяўляецца пры садзейнічанні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.


Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА