Рэспубліканскі форум педагогаў дадатковага прайшоў у Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Рэспубліканскі форум педагогаў дадатковага прайшоў у Мінску

15 лістапада 2024

15 лістапада 2024 г. на базе УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» прайшоў Рэспубліканскі форум педагогаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Мазаіка АУР».

У яго рабоце прынялі ўдзел 112 прадстаўнікоў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнты, выкладчыкі ВНУ, магістранты, аспіранты, педагогі і адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прадстаўнікі ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых. Каля 60 педагагічных работнікаў прынялі ўдзел у форуме дыстанцыйна.

Праграма форуму ўключала правядзенне пленарнага пасяджэння «Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі ў кантэксце ідэй устойлівага развіцця», інтэрактыўнага марафону «МУР і нацыянальныя каштоўнасці беларускага народа», тэматычных дыскусійных пляцовак па прадстаўленні сацыяльна-значных праектаў, рэалізаваных удзельнікамі форума: «Імпульсы дабра», «Вучым(ся) жыць ЭКАлагічна», ПРФкантэнт, «Культура памяці».

Па выніках работы Форума плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў, электронная версія якога будзе размешчана на сайце Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ, а таксама ў e-library і РІНК.

Форум арганізаваны Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ пры падтрымцы ЮНІСЕФ і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.

Правядзенне Рэспубліканскага форуму педагогаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Мазаіка АУР» робіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

КАРТА САЙТА