21 студзеня 2025
Для фарміравання кампетэнцый будучых педагогаў у галіне ўстойлівага развіцця, папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця, актыўнага прасоўвання інавацыйных адукацыйных практык у дзейнасць устаноў адукацыі рознага ўзроўню, у Беларусі паходзіць ІІІ Рэспубліканскі конкурс метадычных матэрыялаў «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем».
У конкурсе могуць прыняць удзел навучэнцы педагагічных класаў (10-11 класы), студэнты педагагічных спецыяльнасцей, педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія падрыхтавалі метадычныя матэрыялы па наступных намінацыях.:
Накіраваць матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе на электронны адрас chubsdgs@gmail.com і запоўніць электронную заяўку неабходна да 15 лютага 2025 года.
Больш падрабязна з умовамі конкурсу і патрабаваннямі да метадычных матэрыялаў можна азнаёміцца ў Палажэнні.
Конкурс праводзіцца Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ ім. Максіма Танка пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу метадычных матэрыялаў «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем» уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА