У БДПУ адбыўся фінал XVIII Моладзевага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У БДПУ адбыўся фінал XVIII Моладзевага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё»

17 красавіка 2026

17 красавіка 2026 года ў ДУ «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (БДПУ) адбыўся фінал XVIII Моладзевага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё».

У 2026 годзе для ўдзелу ў медыяфестывалі было прадстаўлена 110 работ (відэаролікі, постэры, інфаграфіка, фатаграфіі). Па выніках экспертнай ацэнкі ў спіс лаўрэатаў былі ўключаны 24 медыяпрадукты. Усе лаўрэаты атрымалі рэкамендацыі экспертаў па ўдасканаленні зместу, музычнага суправаджэння, тэхнічных характарыстык сваіх работ.

Поўны спіс лаўрэатаў апублікаваны на сайце праекта «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё».

Моладзевы медыяфестываль арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ пры падтрымцы ЮНІСЕФ у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Правядзенне Моладзевага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» робіць важны ўклад у папулярызацыю Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь.

КАРТА САЙТА