11 лістапада 2024
6 снежня 2024 г. на базе УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» адбудзецца II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Адукацыя ў інтарэсах будучыні».
Канферэнцыя накіравана на прасоўванне ідэй адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця (АУР) у нацыянальную сістэму адукацыі і будзе садзейнічаць міжнароднаму і міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву ў галіне тэорыі і практыкі абнаўлення зместу адукацыі ў адпаведнасці з прынцыпамі метадалогіі АУР, МУР 4 і задачамі Дарожнай карты АУР – 2030.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць матэрыялы навуковых артыкулаў на электронны адрас mediafestsdg@gmail.com да 21 лістапада 2024 г.
Па выніках работы Канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў, электронная версія якога будзе размешчана на сайце Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ, а таксама ў e-library і РІНЦ.
З патрабаваннямі да афармлення матэрыялаў і ўмовамі ўдзелу ў Канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
Канферэнцыя праводзіцца Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ пры падтрымцы ЮНІСЕФ і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
Правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Адукацыя ў інтарэсах будучыні» робіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 16, 17 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА