9 сакавіка 2024
З 1 па 17 сакавіка 2024 года ў Беларусі праходзіць Моладзевы медыяфестываль «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» – сустрэча аўтараў медыяпраектаў, прысвечаных папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод розных груп насельніцтва.
Медыяфестываль арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца агенцтвамі ААН у Рэспубліцы Беларусь і фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
У Медыяфестывалі могуць прыняць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі ўсіх тыпаў, студэнты і магістранты, педагагічныя работнікі і іншыя, якія прадаставілі моладзевыя медыяпрадукты (відэа, постэр, інфаграфіка, фатаграфія) у адной з намінацый:
Правядзенне Моладзевага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» робіць важны ўклад у папулярызацыю Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь.
Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў Медыяфестывалі можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА