26 жніўня 2024
23 жніўня 2024 г. на базе турыстычнага кластара «Чыгірынка» адбылася выязная працоўная сустрэча рэгіянальнай групы па ўстойлівым развіцці Магілёўскай вобласці.
Удзел у мерапрыемстве прынялі 22 чалавекі, з іх 59% жанчыны, уключаючы прадстаўнікоў Магілёўскага абласнога, Быхаўскага і Мсціслаўскага раённага выканаўчых камітэтаў, Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, устаноў адукацыі, культуры, моладевых, турыстычных і іншых арганізацый.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі падыходы да актуалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года, прапановы па пераглядзе стратэгічных прыярытэтаў у частцы якасці жыцця насельніцтва, якаснай і даступнай адукацыі, аховы здароўя, павышэння канкурэнтнасці рэгіёнаў Магілёўскай вобласці і іншыя пытанні.
Мерапрыемства арганізавана Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.
Актуалізацыя Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года ўносіць важны ўклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця і рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
.
Прэзентацыі выступоўцаў:
Падыходы да актуалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года
Сістэма аховы здароўя – галіна, арыентаваная на ўстойлівае развіццё будучых пакаленняў
Павышэнне якасці жыцця насельніцтва і развіццё сістэмы сацыяльнай абароны
Развіццё прыроднага патэнцыялу Магілёўскай вобласці на прыкладзе функцыянавання Чыгірынскага турыстычнага кластара
Стварэнне ўмоў для прасоўвання здаровага ладу жыцця праз развіццё веласіпеднага руху
КАРТА САЙТА