У Магілёве абмеркавалі як павысіць прадукцыйнасць працы праз клопат аб супрацоўніках - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Магілёве абмеркавалі як павысіць прадукцыйнасць працы праз клопат аб супрацоўніках

4 верасня 2025

4 верасня 2025 года ў Магілёве прайшло навучальнае мерапрыемства «Прафесійная задаволенасць і бяспека». Гэтае мерапрыемства – ужо пятае, якое праводзіцца адміністрацыяй СЭЗ «Магілёў» у рамках стварэння Цэнтра кампетэнцый па павышэнні прадукцыйнасці працы.

Падчас мерапрыемства прадстаўнікі прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці актыўна разбіралі складаныя вытворчыя сітуацыі, выбудоўвалі стратэгіі эфектыўнай зваротнай сувязі і вучыліся канструктыўна вырашаць канфлікты на вытворчасці. Удзельнікі таксама абмеркавалі ўплыў заработнай платы, камфортнага працоўнага месца, атмасферы ў калектыве, стылю кіраўніцтва, якаснай інфармацыйнай падтрымкі і іншых фактараў на задаволенасць і лаяльнасці супрацоўнікаў.

Развіццё Цэнтра кампетэнцый па павышэнні прадукцыйнасці працы на базе СЭЗ «Магілёў» ажыццяўляецца пры падтрымцы ПРААН у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», што фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.

Функцыянаванне Цэнтра кампетэнцый па павышэнні прадукцыйнасці працы на базе СЭЗ «Магілёў» уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 12 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА