У Мінску праведзены навучальны семінар па рабоце з Платформай рэгіянальных дадзеных па ўстойлівым развіцці - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску праведзены навучальны семінар па рабоце з Платформай рэгіянальных дадзеных па ўстойлівым развіцці

21 лютага 2024

21 лютага 2024 года у Мінску прайшоў семінар па рабоце з Платформай рэгіянальных дадзеных па ўстойлівым развіцці. Гэтая Платформа дае магчымасць збіраць дадзеныя па паказчыках МУР, праводзіць іх маніторынг і ацэнку, параўноўваць рэгіёны Беларусі паміж сабой, візуалізаваць паказчыкі рэгіянальнага развіцця ў розных разрэзах.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай статыстыкі і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання – усяго больш за 60 чалавек. Асабліва важным з’явілася шырокае рэгіянальнае прадстаўніцтва ўдзельнікаў, бо кожная вобласць краіны мае сваю спецыфіку ў дасягненні МУР і, адпаведна, свае ўнікальныя наборы дадзеных.

Платформа размешчана на рэсурсах Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь па адрасе sdgregions.belstat.gov.by, і карыстацца размешчанымі на ёй звесткамі могуць не толькі спецыялісты, але і кожны, каму цікавыя пытанні дасягнення МУР і асаблівасці розных рэгіёнаў Беларусі ў гэтых адносінах.

Семінар арганізаваны Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.

КАРТА САЙТА