10 ліпеня 2024
Дэмаграфічнае развіццё ўяўляе адну з найважнейшых характарыстык сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і дабрабыту насельніцтва, а таксама з’яўляецца важным складнікам дасягнення Мэт устойлівага развіцця.
Для абмеркавання пытанняў уплыву дэмаграфічных фактараў на сацыяльна-эканамічнае развіццё абласцей у рэгіёнах краіны прайшла серыя семінараў «Дэмаграфія і сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну: узаемасувязь праблем і магчымасці іх вырашэння». У працы семінараў бралі ўдзел прадстаўнікі абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, якія адказваюць за пытанні эканомікі, працы і сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі, а таксама прадстаўнікі навуковай супольнасці. Веды, атрыманыя падчас семінараў, дазволяць сфарміраваць напрамкі сацыяльнага і дэмаграфічнага развіцця, якія адпавядаюць патрэбнасцям рэгіёнаў.
Семінары арганізаваны Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца агенцтвамі ААН і фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
КАРТА САЙТА