Улік гендэрных фактараў пры распрацоўцы нарматыўных прававых актаў абмеркавалі ў Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Улік гендэрных фактараў пры распрацоўцы нарматыўных прававых актаў абмеркавалі ў Мінску

25 красавіка 2025

Фота: instlab.by

25 красавіка 2025 года ў Мінску прайшоў семінар «Улік гендэрных фактараў пры распрацоўцы заканадаўчых актаў і дзяржаўных праграм». Мэта семінара – павысіць інфармаванасць па пытаннях забеспячэння роўных правоў і магчымасцей мужчын і жанчын у працэсе распрацоўкі нарматыўных прававых актаў і планавання дзяржаўных праграм і бюджэтаў.

У семінары прынялі ўдзел больш за 50 чалавек, у тым ліку прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, агенцтваў ААН, сацыяльных службаў, навуковай супольнасці, а таксама дэпутацкага корпуса.

У ходзе дыскусіі абмяркоўваліся пытанні інтэграцыі гендэрных фактараў у распрацоўку і рэалізацыю дзяржаўных ініцыятыў, практычныя аспекты правядзення гендэрнага аналізу ў працэсе комплекснай ацэнкі рэгулятарнага ўздзеяння праектаў, якія распрацоўваюцца, нарматыўных прававых актаў у сферы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці і іншыя пытанні.

Семінар арганізаваны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Адпаведнасць нарматыўных прававых актаў, дзяржаўных праграм і бюджэтаў прынцыпам гендэрнай роўнасці ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 5, 10 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА