31 студзеня 2026
.
У 2024-2025 гадах пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі распрацаваны праекты рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця для ўсіх абласцей Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года (РСУР). Стратэгіі накіраваны на збалансаванае вырашэнне эканамічных, сацыяльных і экалагічных задач шляхам найбольш рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання існуючых рэсурсаў і магчымасцей абласцей з улікам палажэнняў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2040 года і Мэт устойлівага развіцця.
РСУР адыгрываюць важную ролю ў лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця, адаптуючы глабальныя арыенціры да спецыфікі беларускіх рэгіёнаў. Яны спрыяюць інтэграцыі Мэт устойлівага развіцця ў рэгіянальныя палітыкі, праграмы і планы, фармуючы трывалую аснову для ўстойлівага росту на месцах.
Стратэгіі распрацоўваліся шырокім колам зацікаўленых бакоў, у тым ліку прадстаўнікоў органаў мясцовага кіравання і самакіравання, навуковай супольнасці, бізнесу і грамадскіх арганізацый.
Ва ўсіх рэгіёнах краіны пры падтрымцы ПРААН праведзены майстэрні будучыні і фарсайт сесіі, накіраваныя на фарміраванне бачання будучага развіцця рэгіёнаў і вызначэнне асноўных напрамкаў іх устойлівага развіцця, у тым ліку ў сферы тэхналагічнага, інавацыйнага, інвестыцыйнага развіцця, зялёнай і цыркулярнай эканомікі, зялёнага горадабудаўніцтва.
Абласнымі выканаўчымі камітэтамі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей афіцыйна зацверджаны:
Кожны з дакументаў адлюстроўвае патэнцыял, асноўныя праблемы канкрэтнага рэгіёна, прыярытэты і практычныя крокі, якія неабходна зрабіць для дасягнення ўстойлівага развіцця вобласці ў сярэднетэрміновай (2025–2030 гг.) і доўгатэрміновай (да 2040 г.) перспектыве.
Для Брэсцкай вобласці РСУР вылучае наступныя прыярытэты: развіццё чалавечага капіталу і рост якасці жыцця, разумнае кіраванне і лічбавыя трансфармацыі развіцця, тэрытарыяльна-арыентаванае развіццё, рост канкурэнтаздольнасці прамысловага комплексу, экалагізацыя рэгіянальнага развіцця.
Ключавымі складнікамі РСУР Віцебскай вобласці вызначаны: развіццё чалавечага патэнцыялу, канцэнтрацыя рэсурсаў у найбольш перспектыўных галінах эканамічнай дзейнасці, супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых бакоў па дасягненні пастаўленых мэт.
У РСУР Гомельскай вобласці вызначаны наступныя прыярытэты развіцця: развіццё вытворчага патэнцыялу, тэхналагічнае абнаўленне на аснове лічбавых тэхналогій, стварэнне новых вытворчасцей, забеспячэнне працоўнымі рэсурсамі, фарміраванне спрыяльнага інвестыцыйны клімату для росту прадпрымальніцкай і інавацыйнай актыўнасці, захаванне і множанне чалавечага патэнцыялу, павышэнне экалагічнай устойлівасці ў адпаведнасці з прынцыпамі «зялёнай» і цыркулярнай эканомікі, павышэнне ўстойлівасці развіцця тэрыторый, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на ЧАЭС.
Для дасягнення жаданага ўзроўню развіцця Гродзенскай вобласці да 2040 года ў адпаведнасці з НСУР-2040 вызначаны наступныя прыярытэты: захаванне і памнажэнне чалавечага капіталу, развіццё вытворчага патэнцыялу, тэхналагічнае абнаўленне на аснове лічбавых тэхналогій, стварэнне новых вытворчасцей, садзейнічанне прадпрымальніцкай і інавацыйнай актыўнасці, нарошчванне навукова-вытворчага патэнцыялу і ўзроўню 3 тэхналагічнага развіцця рэгіёна, павышэнне экалагічнай устойлівасці і прасоўванне ідэй «зялёнага» росту.
У аснове РСУР Магілёўскай вобласці – мадэль устойлівага развіцця, якая ўлічвае экалагічную і лічбавую трансфармацыю працэсаў развіцця, забяспечвае рост якасці жыцця насельніцтва, развіццё дзелавога бізнес-асяроддзя, усебаковае гарманічнае развіццё чалавека як асобы, якая фармуе гуманнае і справядлівае грамадства, а таксама праяўляе адказнае стаўленне да навакольнага асяроддзя, арыентаванае на захаванне прыродных рэсурсаў для будучых пакаленняў.
Ключавымі прыярытэтамі РСУР Мінскай вобласці вызначаны: развіццё чалавечага капіталу і працоўнага патэнцыялу, забеспячэнне інавацыйна-арыентаванага эканамічнага росту, актывізацыя інвестыцыйнай дзейнасці і развіццё інавацыйных сістэм, раскрыццё патэнцыялу малога і сярэдняга бізнесу ў забеспячэнні інклюзіўнага і ўстойлівага росту рэгіёна, рацыянальнае прыродакарыстанне і забеспячэнне экалагічнай бяспекі.
Распрацоўка РСУР ажыццяўлялася пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
КАРТА САЙТА