Прэзентацыя пілотных ініцыятыў па развіцці даступнага турызму ў Браслаўскім рэгіёне прайшла на базе адпачынку «Дрывяты» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Прэзентацыя пілотных ініцыятыў па развіцці даступнага турызму ў Браслаўскім рэгіёне прайшла на базе адпачынку «Дрывяты»

5 сакавіка 2025

25 лютага 2025 года на базе адпачынку «Дрывяты» Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» адбылася стартавая канферэнцыя па прэзентацыі дзвюх пілотных ініцыятыў, накіраваных на арганізацыю даступнага турызму ў Браслаўскім рэгіёне: пілотнай ініцыятывы «Даступны турызм у Браславе», рэалізуемай Браслаўскім раённым грамадскім аб’яднаннем трансгранічнага супрацоўніцтва «Еўрарэгіён «Азёрны край», і пілотнай ініцыятывы «Інклюзіўны пляж», якая рэалізуецца ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна».

У мерапрыемстве ў афлайн і анлайн фармаце прынялі ўдзел каля 40 чалавек. Сярод іх жыхары Браслаўскага рэгіёна, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, спецыялісты сферы турызму, прадстаўнікі іншых пілотных ініцыятыў.

У рамках канферэнцыі ўдзельнікам былі прадстаўлены асноўныя ідэі і мэты рэалізацыі пілотных ініцыятыў «Даступны турызм у Браславе» і «Інклюзіўны пляж», а таксама іх задачы і чаканыя вынікі.

Асноўная ідэя пілотнай ініцыятывы «Даступны турызм у Браславе» заключаецца ў развіцці даступнага турызму шляхам распрацоўкі адаптаваных інклюзіўных турыстычных прадуктаў і навучання спецыялістаў сферы турызму, а таксама адаптацыі атрыманых ведаў на тэрыторыі Браслаўскага рэгіёну.

Сярод запланаваных мерапрыемстваў гэтай пілотнай ініцыятывы — правядзенне анлайн-курса «Даступны турызм» па павышэнні патэнцыялу спецыялістаў у сферы турызму і фарміраванні ў іх навыкаў і кампетэнцый распрацоўкі турыстычных прадуктаў для людзей з інваліднасцю. Па гэтым курсе ўжо ідзе навучанне. Слухачы апускаюцца ў праблематыку інклюзіўнага турызму, дзеляцца эфектыўнымі прыкладамі сумеснай работы па арганізацыі адпачынку для людзей з інваліднасцю, слухаюць лекцыі, выконваюць дамашнія заданні. Плануецца, што анлайн-навучанне пройдуць не менш як 20 спецыялістаў турыстычнай сферы.

Таксама ў рамках пілотнай ініцыятывы «Даступны турызм у Браславе» прадугледжана абсталяванне базы адпачынку «Дрывяты» элементамі безбар’ернага асяроддзя. У прыватнасці, запланавана перапланіроўка некалькіх нумароў для людзей, якія перамяшчаюцца на інвалідных калясках, устаноўка двух электрапад’ёмнікаў у басейнам комплексе і закупка трох электраскутэраў для наведвання турыстычных маршрутаў людзьмі, якія маюць цяжкасці ў перамяшчэнні. Гэтыя абнаўленні дазволяць арганізаваць круглагодны адпачынак для людзей з інваліднасцю і старэйшага пакалення.

У ходзе канферэнцыі адбылася прэзентацыя яшчэ адной пілотнай ініцыятывы «Інклюзіўны пляж». Яе асноўная ідэя – сацыяльная рэабілітацыя і адаптацыя людзей з інваліднасцю і развіццё адаптыўнага турызму ў Браслаўскім раёне шляхам стварэння інклюзіўнага пляжа, інтэграванага ў гарадскі грамадскі пляж.

Устойлівасць пілотнай ініцыятывы заключаецца ў наступных аспектах:

  • у сезон працы пляж функцыянуе штодня пры ўмове спрыяльнага надвор’я (ад 18 градусаў) з 9 раніцы да 18 вечара;
  • у летні сезон штодня на працягу працоўнага дня на пляжы знаходзіцца дзяжурны персанал, гатовы аказаць дапамогу людзям з рознымі відамі парушэнняў апорна-рухальнага апарата;
  • функцыянаванне пляжа не абыходзіцца без дапамогі валанцёраў;
  • гасцініцы і кафэ атрымліваюць дадатковы стымул для стварэння даступнага асяроддзя;
  • непасрэдна побач з пляжам размешчана выратавальная станцыя, супрацоўнікі якой утрымліваюць тэрыторыю пад пастаянным наглядам.

Пілотныя ініцыятывы «Даступны турызм у Браславе» і «Інклюзіўны пляж» рэалізуюцца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Рэалізацыя гэтых ініцыятыў унясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 10, 11 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА