У Гродзенскай вобласці пройдзе конкурс «Бізнес вачыма дзяцей» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Гродзенскай вобласці пройдзе конкурс «Бізнес вачыма дзяцей»

19 сакавіка 2022

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» ў Гродзенскай вобласці праводзіцца дзіцячы конкурс «Бізнес вачыма дзяцей».

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

  • папулярызацыя прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • развіццё творчага мыслення і навыкаў;
  • садзейнічанне фарміраванню прадпрымальніцкай ініцыятывы ў дзяцей і моладзі.

У конкурсе могуць прыняць удзел дзеці і падлеткі – непаўналетнія, зарэгістраваныя (фактычна якія пражываюць) на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў у наступных намінацыях:

  • «Мае бацькі – бізнесмены»;
  • «Бізнес – гэта …»;
  • «Так пачынаецца мой бізнэс».

Правядзенне дзіцячага конкурсу «Бізнес вачыма дзяцей» садзейнічае папулярызацыі прадпрымальніцкай дзейнасці сярод дзяцей і моладзі і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2022/mart/69199/.

КАРТА САЙТА