У Віцебску прайшоў круглы стол па распрацоўцы Дарожнай карты па развіццю зялёнай, цыркулярнай эканомікі Віцебскай вобласці - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Віцебску прайшоў круглы стол па распрацоўцы Дарожнай карты па развіццю зялёнай, цыркулярнай эканомікі Віцебскай вобласці

14 красавіка 2026


10 красавіка 2026 года ў Віцебску прайшоў круглы стол «Перспектывы развіцця зялёнай, цыркулярнай эканомікі ў Віцебскай вобласці на перыяд да 2035 года».

Мерапрыемства адкрыла першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Алена Барздыка. Яна падкрэсліла, што круглы стол дасць магчымасць абазначыць ключавыя праблемы, характэрныя для Віцебскай вобласці, вызначыць мэты і задачы ў галіне ўстойлівага развіцця, а таксама абмеркаваць магчымасці прасоўвання зялёнай, цыркулярнай эканомікі ў рэгіёне.

Паводле слоў Алены Барздыкі, Віцебская вобласць ужо прыкладае намаганні, накіраваныя на дасягненне Мэт устойлівага развіцця. Пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі ў 2025 годзе распрацавана і зацверджана Рэгіянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці на перыяд да 2040 года, рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы і форумы, прысвечаныя тэматыцы ўстойлівага развіцця. У 2026 годзе запланаваны чарговы форум, які пройдзе з акцэнтам на развіццё жаночага прадпрымальніцтва, што асабліва сімвалічнае ў Год беларускай жанчыны.

Эксперт ПРААН Надзея Батава праінфармавала аб дзяржаўнай палітыцы ў галіне ўстойлівага развіцця і экалагізацыі эканомікі, падкрэсліўшы, што гэтыя напрамкі сёння разглядаюцца як стратэгічныя прыярытэты краіны. Паводле яе слоў, дзяржава паслядоўна фарміруе нарматыўную і інстытуцыйную базу, інтэгруе экалагічныя прынцыпы ў галіновыя праграмы і рэгіянальныя стратэгіі, што дае магчымасць выбудоўваць доўгатэрміновыя рашэнні і стымулюе пераход да нізкавугляроднай мадэлі росту, укараненне рэсурсазберагальных тэхналогій і развіццё цыркулярных падыходаў.

Надзея Батава таксама адзначыла, што менавіта рэгіёны з’яўляюцца ключавым звяном рэалізацыі зялёнай эканомікі. Тут фарміруюцца практычныя вынікі – эфектыўнасць, эканамічны рост, новыя працоўныя месцы і інвестыцыі. На мясцовым узроўні хутчэй праяўляецца эфект ад укаранення зялёных тэхналогій, ініцыятыў па энергаэфектыўнасці, кіраванні адходамі і развіццю экалагічна арыентаванага бізнесу.

Эксперт ПРААН Аляксандр Шушкевіч акрэсліў магчымасці цыркулярнай эканомікі як інструмента ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці, акцэнтаваўшы ўвагу на практычных мерах для прамысловасці, СЭЗ і гарадоў. Ён падкрэсліў, што пераход да цыркулярных мадэлей можа павысіць канкурэнтаздольнасць рэгіянальнай эканомікі і стварыць новыя магчымасці для ўстойлівага развіцця.

Падчас мерапрыемстваў эксперты ПРААН таксама прадставілі падыходы да распрацоўкі Дарожнай карты па развіцці зялёнай, цыркулярнай эканомікі Віцебскай вобласці да 2035 года, падкрэсліўшы, што Дарожная карта — гэта інструмент, які дазваляе ўкараніць зялёную, цыркулярную эканоміку ў рэгіёне як кіраваную, сістэмна выбудаваную мадэль.

У фармаце малых груп удзельнікі круглага стала абмеркавалі падыходы да распрацоўкі дарожнай карты па развіццю зялёнай, цыркулярнай эканомікі Віцебскай вобласці да 2035 года па напрамках:

  • тэрыторыі і сістэмныя рашэнні (ЖКГ, будаўніцтва, устойлівыя гарады, турызм, развіццё тэрыторый, ESG падыходы і цыфравізацыя);
  • прамысловасць (рэсурсаэфектыўнасць, беражлівая вытворчасць, прамысловы сімбіёз, кластары, СЭЗ);
  • сектаральны контур (АПК, біяэканоміка, лясны комплекс, энергетыка, клімат);
  • рэсурсы, адходы і цыркулярныя практыкі (кіраванне адходамі і другаснымі рэсурсамі, экадызайн, упакоўка, прадаўжэнне жыццёвага цыкла прадукцыі).

У выніку работы ў малых групах удзельнікі сфарміравалі агульнае разуменне таго, якія рашэнні могуць стаць асновай для будучай зялёнай трансфармацыі Віцебскай вобласці. Сярод прапанаваных рашэнняў:

  • павелічэнне долі электратранспарту і развіццё сеткі электразараднай інфраструктуры;
  • укараненне інавацыйных «разумных» сістэм маніторынгу і кіравання спажываннем энергарэсурсаў;
  • развіццё цыркулярнага сімбіёзу паміж арганізацыямі;
  • стварэнне адзінай базы даных відаў адходаў, якія ўтвараюцца на прадпрыемствах;
  • арганізацыя афлайн пляцовак для абмену і продажу насельніцтвам непатрэбных рэчаў;
  • павышэнне эфектыўнасці выкарыстання лясных рэсурсаў за кошт пашырэння асартыменту прадукцыі, у тым ліку вырабляемай малым бізнесам;
  • развіццё супрацоўніцтва прадпрыемстваў і ВНУ у прасоўванні прынцыпаў зялёнай эканомікі;
  • стварэнне ўстойлівых і камфортных тэрыторый для жыцця і адпачынку з актыўным удзелам мясцовых жыхароў;
  • развіццё турыстычных кропак росту з даступнай інфраструктурай;
  • павышэнне лічбавай пазнавальнасці і «бачнасці» рэгіёну;
  • пазіцыянаванне Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» як устойлівага мерапрыемства;
  • захаванне і прасоўванне агракультурнай спадчыны льнаводства Віцебшчыны на міжнародным узроўні і іншыя ініцыятывы.

Прэзентацыі выступоўцаў:

Нацыянальная палітыка ў галіне ўстойлівага развіцця і экалагізацыі эканомікі (Надзея Батава)

Прадстаўленне падыходаў да распрацоўкі Дарожнай карты па развіццю зялёнай, цыркулярнай эканомікі ў Віцебскай вобласці на перыяд да 2035 года (Надзея Батава, Аляксандр Шушкевіч)


Круглы стол праведзены Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы ПРААН у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.

КАРТА САЙТА