19 сакавіка 2024
19 сакавіка 2024 г. у Магілёве прайшоў інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця.
Семінар адбыўся ў гібрыдным фармаце. Усяго ўдзел узялі больш за 90 чалавек, з якіх 75% склалі жанчыны. Да семінара далучыліся прадстаўнікі арганізацый не толькі Магілёўскай, але таксама и Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Магілёўскага абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, а таксама грамадскія арганізацыі, якія працуюць у сферы прасоўвання яснай і простай мовы, падтрымкі людзей з інваліднасцю, прыватныя кампаніі ў галіне бізнес-кансалтынгу і садзейнічання прадпрымальніцтву.
На семінары былі прадстаўлены і абмеркаваны вопыт лакалізацыі МУР у свеце і Беларусі, Палажэнне аб правядзенні Конкурсу, патрабаванні да пілотных ініцыятыў па МУР і падыходы да іх распрацоўкі, а таксама наглядна прадэманстраваны працэс падачы заявак на Конкурс праз спецыяльна створаную платформу sdgidea.by. Акрамя таго, на мерапрыемстве дэталёва абмеркаваны патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб міжнароднай тэхнічнай дапамозе. Напрыканцы ўсе прысутныя змаглі задаць пытанні і прыняць удзел у анлайн-інтэрв’юванні. Па яго выніках 27 прадстаўнікоў пацвердзілі намер сваіх арганізацый удзельнічаць у Конкурсе.
Семінар у Магілёве стаў першым з запланаванага цыкла інфармацыйных семінараў аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР. Мерапрыемства было арганізавана Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам сумесна з Праграмай развіцця ААН у Беларусі (ПРААН) у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.
Запіс інфармацыйнага семінара аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР у Магілёве даступны па спасылцы.
КАРТА САЙТА