3 красавіка 2025
2–3 красавіка 2025 года ў Жэневе праходзіць Рэгіянальны форум ЕЭК ААН па ўстойлівым развіцці. Тэма форума: «Прасоўванне ўстойлівых, інклюзіўных, навукова абгрунтаваных рашэнняў для ажыццяўлення Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і дасягнення МУР, не пакідаючы нікога ўбаку».
Выступаючы на форуме ў рамках сегмента высокага ўзроўню, Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэт устойлівага развіцця, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Сяргей Хаменка адзначыў намаганні Беларусі па рэалізацыі Парадаку дня – 2030.
«Вынікам праводзімай палітыкі з’яўляецца 30-е месца Беларусі ў свеце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Мы датэрмінова дасягнулі чатырох з іх. Гэта: «Ліквідацыя галечы» (МУР 1); «Чыстая вада і санітарыя» (МУР 6); «Памяншэнне няроўнасці» (МУР 10); «Захаванне экасістэм сушы» (МУР 15)», – заявіў Сяргей Хаменка.
Нацыянальны каардынатар таксама заклікаў сусветную супольнасць да мірнага ўрэгулявання любых канфліктаў, аб’яднання намаганняў для далейшага дасягнення Мэт устойлівага развіцця, а таксама выказаў гатоўнасць да абмену вопытам і дасягненнямі ў гэтым напрамку.
Поўны тэкст выступу
Падтрымка ўдзелу беларускай дэлегацыі ў Рэгіянальным форуме па ўстойлівым развіцці ажыццяўлялася ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», рэалізуемага пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.
КАРТА САЙТА