У Беларусі распрацаваны статыстычны буклет аб дынаміцы ўстойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі распрацаваны статыстычны буклет аб дынаміцы ўстойлівага развіцця

30 верасня 2024

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь апублікаваў статыстычны буклет «Беларусь на шляху да дасягнення Мэт устойлівага развіцця».

У буклеце прадстаўлена інфармацыя, якая характарызуе дынаміку ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Усяго Нацыянальны пералік паказчыкаў МУР уключае 246 паказчыкаў: з іх 172 адпавядаюць глабальнаму ўзроўню, 10 паказчыкаў разлічваюцца з выкарыстаннем ГІС-тэхналогій. 232 актуальныя для Беларусі паказчыкі даступны да вымярэння, такім чынам узровень даступнасці паказчыкаў дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі складае 94%.

У краіне адзначаны высокі ўзровень прагрэсу дасягнення МУР – 80,5%. Па паказчыках, у якіх ёсць статыстычныя даныя і дынамічныя рады не менш як два гады, прагрэс склаў 88%.

У якасці прыкладаў, можна адзначыць станоўчую дынаміку па наступных паказчыках:

  • доля насельніцтва, якое жыве за нацыянальнай рысай беднасці, – 3,6% (у 2015 годзе, калі быў прыняты Парадак дня ўстойлівага развіцця, – 5,1%);
  • доля насельніцтва, якое пражывае ў добраўпарадкаваным жыллі, – 93,8% (у 2015 годзе – 86,1%);
  • узровень беспрацоўя – 3,5% (у 2015 годзе – 5,2%);
  • доля жанчын на кіруючых пасадах – 49,5% (у 2015 годзе – 45,9%);
  • доля выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў – 35,5% (у 2015 годзе – 15,6%);
  • лясістасць тэрыторыі – 40,2 % (у 2015 годзе – 39,7%);
  • доля плошчы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый – 9,1% (у 2015 годзе – 8,8%).

Дызайн і друк буклета падтрыманы ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.

КАРТА САЙТА